інтэрнацыяна́льны, -ая, -ае.

Тое, што і міжнародны (у 2 знач.).

Інтэрнацыянальныя зносіны.

Інтэрнацыянальныя сувязі.

|| наз. інтэрнацыяна́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Інтэрнацыяна́льны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Інтэрнацыяна́льны
Р. Інтэрнацыяна́льнага
Д. Інтэрнацыяна́льнаму
В. Інтэрнацыяна́льны
Т. Інтэрнацыяна́льным
М. Інтэрнацыяна́льным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяна́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інтэрнацыяна́льны інтэрнацыяна́льная інтэрнацыяна́льнае інтэрнацыяна́льныя
Р. інтэрнацыяна́льнага інтэрнацыяна́льнай
інтэрнацыяна́льнае
інтэрнацыяна́льнага інтэрнацыяна́льных
Д. інтэрнацыяна́льнаму інтэрнацыяна́льнай інтэрнацыяна́льнаму інтэрнацыяна́льным
В. інтэрнацыяна́льны (неадуш.)
інтэрнацыяна́льнага (адуш.)
інтэрнацыяна́льную інтэрнацыяна́льнае інтэрнацыяна́льныя (неадуш.)
інтэрнацыяна́льных (адуш.)
Т. інтэрнацыяна́льным інтэрнацыяна́льнай
інтэрнацыяна́льнаю
інтэрнацыяна́льным інтэрнацыяна́льнымі
М. інтэрнацыяна́льным інтэрнацыяна́льнай інтэрнацыяна́льным інтэрнацыяна́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэрнацыяна́льны в разн. знач. интернациона́льный;

~ныя су́вязі — интернациона́льные свя́зи;

~нае выхава́нне — интернациона́льное воспита́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інтэрнацыяна́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Міжнародны. Інтэрнацыянальнае адзінства рабочага класа. // Многанацыянальны. Інтэрнацыянальны батальён. □ Да нас у атрад пачалі прыходзіць немцы, чэхі, палякі, французы, італьянцы. Праз год у нас ужо быў цэлы інтэрнацыянальны ўзвод. Сіняўскі. Наш невялічкі калектыў камунараў-чырвонаармейцаў быў інтэрнацыянальным: у нас былі і рускія, і ўкраінцы, і беларусы, і яўрэі. «Маладосць».

2. Які адпавядае прынцыпам інтэрнацыяналізму, заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму. Інтэрнацыянальнае выхаванне працоўных. Інтэрнацыянальная пралетарская салідарнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інтэрнацыянальны (пас., Пружанскі р-н) 8/586

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

інтэрнацыяна́льны internationál

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрнацыяна́льны

(п.-лац. internationalis = міжнародны)

1) міжнародны (і-ыя сувязі);

2) заснаваны на прынцыпах інтэрнацыяналізму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэрнацыяна́льны

(п.-лац. internationalis, ад лац. inter = паміж + natio, -onis = народ)

міжнародны (напр. і-ыя сувязі).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

«Інтэрнацыянальны саюз народаў» (арг-цыя, заснавальнік Мадзіні) 6/524

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)