Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інтэле́кт, -у, М -кце, м.
Розум (у 1 знач.), здольнасць чалавека мысліць і разважаць.
Высокі і.
|| прым.інтэлектуа́льны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інтэле́кт, -ту м. интелле́кт
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
інтэле́кт, ‑у, М ‑кце, м.
Розум, здольнасць чалавека мысліць, разважаць. Тонкі інтэлект. □ [Чалавек], які ўдасканальвае свой інтэлект, імкнецца самага добрага, светлага.. — ён, сапраўды самы прыгожы.Дубоўка.// Узровень разумовага развіцця. Чалавек вялікага жыццёвага вопыту і багатага інтэлекту. Адам Юр’евіч вельмі сур’ёзна ставіўся да выхавання дзяцей.Майхровіч.
[Лац. intellectus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Інтэлект 5/123
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТЭЛЕ́КТ (ад лац. intellectus пазнанне, розум),
здольнасць мыслення, рацыянальнага пазнання; сукупнасць усіх пазнавальных здольнасцей індывіда (памяць, пачуцці, адчуванні, уяўленні і інш.). Тэрмін з’яўляецца лац. перакладам стараж.-грэч. паняцця «нус» (розум). У эпоху антычнасці Арыстоцель і Платон лічылі «нус» вышэйшай разумнай часткай чалавечай душы. У сярэдневякоўі адны філосафы (Фама Аквінскі) лічылі, што воля падпарадкоўваецца І., а другія (У.Окам, Дунс Скот) сцвярджалі адваротнае. Схаласты ўжывалі паняцце «Божы І.», якое атаясамлівалася са здольнасцю да звышпачуццёвага спасціжэння духоўных сутнасцей. У ням. класічнай філасофіі І. — здольнасць розуму ўтвараць абстрактныя паняцці (І.Кант) або разумовая здольнасць да абстрактна-аналіт. расчлянення (Г.Гегель). У канцы 19 — пач. 20 ст. ўзніклі розныя колькасныя і стат. метады вымярэння і ацэнкі І. (спец. тэсты). У некат. канцэпцыях І. атаясамліваецца з сістэмай разумовых аперацый, стылем і стратэгіяй вырашэння праблем, з эфектыўнасцю індывід. падыходу да канкрэтнай сітуацыі. У зах. псіхалогіі І. разглядаецца як здольнасць біяпсіхічнай адаптацыі чалавека да наяўных умоў жыцця (Ж.Піяжэ, В.Штэрн і інш.). Індывід. ўзровень развіцця І. абумоўлены ўплывам біял.-генет. і сац. фактараў (асаблівасці сацыялізацыі чалавека, сямейнага выхавання, сац. кантактаў і інш.). Для абазначэння тэхн. сістэм, здольных да адаптыўных паводзін і вырашэння разнастайных задач, выкарыстоўваецца паняцце «штучны І.».
Літ.:
Сухарев В.А. Психология интеллекта. Донецк, 1997;
Айзенк Г. Узнай свой собственный коэффициент интеллекта: Пер. с англ.М., 1995;
Воробьев А.Н. Тренинг интеллекта. М., 1989;
Кирнос Д.И. Индивидуальность и творческое мышление. М., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інтэле́ктм. Intellékt m -(e)s, Verstánd m -(e)s, Dénkvermögen n -s;
чалаве́к высо́кага інтэле́кту Mensch von hóhem Intellékt; éine géistige Größe;
шту́чны інтэле́кт künstliche Intelligénz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
інтэле́кт
(лац. intellectus)
здольнасць чалавека мысліць, разважаць, узровень разумовага развіцця.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Інтэле́кт. З рускай мовы ў пачатку XX ст. (Гіст. лекс., 272; Крукоўскі, Уплыў, 77). Рус.интелле́кт (першая трэць XIX ст.) з лац.intellectus ’разуменне, розум’ праз французскае ці нямецкае пасрэдніцтва (Шанскі, 2, I, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інтэле́кт
(лац. intelleçtus = разуменне)
здольнасць чалавека мысліць, разважаць; узровень разумовага развіцця (напр. высокі і.).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)