інтэгра́льна
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| інтэгра́льна |
- |
- |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льны |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льная |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнае |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льныя |
| Р. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнага |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнай інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнае |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнага |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льных |
| Д. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнаму |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнай |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнаму |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льным |
| В. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льны (неадуш.) інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнага (адуш.) |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льную |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнае |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льныя (неадуш.) інтэгра́льна-дыферэнцыя́льных (адуш.) |
| Т. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льным |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнай інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнаю |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льным |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнымі |
| М. |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льным |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льнай |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льным |
інтэгра́льна-дыферэнцыя́льных |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
интегра́льно нареч. інтэгра́льна;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЫНАМІ́ЧНАЯ ГАЛАГРА́ФІЯ,
галіна галаграфіі, у якой разглядаюцца заканамернасці пераўтварэння і апрацоўкі хвалевых палёў на аснове нелінейнага ўзаемадзеяння з рэчывам некалькіх кагерэнтных хваль. Выкарыстоўваецца для стварэння аптычных, оптаэлектронных і інтэгральна-аптычных элементаў з вял. хуткадзеяннем, лазераў з размеркаванай адваротнай сувяззю і інш.
Д.г. сфарміравалася як навук. кірунак у выніку сінтэзу ідэй класічнай галаграфіі і нелінейнай оптыкі; заснавана на ўзаемадзеянні некалькіх кагерэнтных хваль, якое ўзнікае пры праходжанні іх праз нелінейнае асяроддзе (крышталь, паўправаднік, вадкасць, пара металаў і інш.). Напр., 2 (ці больш) кагерэнтныя пучкі святла падаюць на паверхню нелінейнага асяроддзя пад аднолькавымі вугламі да яе і перасякаюцца ў ім. Створаная інтэрферэнцыйная карціна запісваецца ў асяроддзі ў выглядзе перыяд. структуры (рашоткі), на якой гэтыя ж пучкі дыфрагуюць (самадыфракцыя), што змяняе параметры пучкоў, і таму запісаная рашотка таксама змяняецца па глыбіні асяроддзя. Галаграмы запісваюцца ў асяроддзях з рознымі тыпамі нелінейнасці (рэзананснай, стрыкцыйнай, камбінацыйнай і інш.). Д.г. пашырае магчымасці кіравання светлавымі пучкамі, рэалізуе новыя прынцыпы рэгістрацыі і ўзнаўлення эл.-магн. хваль.
На Беларусі даследаванні па Д.г. распачаты ў 1968 у Ін-це фізікі Нац. АН пад кіраўніцтвам А.С.Рубанава і Б.І.Сцяпанава. Адкрыта новая фіз. з’ява — абарачэнне хвалевага фронту (1970, пры 4-хвалевым узаемадзеянні; 1978, пры суперлюмінесцэнцыі). Работы ў галіне Д.г. і яе дастасаваннях вядуцца ў Ін-тах фізікі, электронікі, фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац. АН, БДУ і інш.
А.С.Рубанаў.
т. 6, с. 285
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)