інсу́льт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. інсу́льт інсу́льты
Р. інсу́льту інсу́льтаў
Д. інсу́льту інсу́льтам
В. інсу́льт інсу́льты
Т. інсу́льтам інсу́льтамі
М. інсу́льце інсу́льтах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інсу́льт, -у, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.

|| прым. інсу́льтны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інсу́льт, -ту м., мед. инсу́льт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інсу́льт, ‑у, М ‑льце, м.

Вострае парушэнне мазгавога кровазвароту, якое суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі; апаплексія.

[Ад лац. insultare — скакаць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інсульт 1/568; 3/304; 5/119—120; 10/295

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНСУ́ЛЬТ (ад лац. insulto ускакваю),

апаплексія, «мазгавы ўдар», хуткае мясцовае, зрэдку дыфузнае парушэнне функцый мозга, абумоўленае прычынамі сасудзістага характару. Узнікае раптоўна як цяжкае ўскладненне атэрасклерозу, гіпертанічнай хваробы, хвароб сэрца, артэрый, крыві і інш. Выяўляецца агульнамазгавымі (страта прытомнасці, галаўны боль, ірвота і інш.), ачаговымі (парэзы, парушэнне мовы і інш.), менінгіяльнымі сімптомамі.

Адрозніваюць І.: ішэмічны (інфаркт мозга), гемарагічны (кровазліццё ўнутрымазгавое), субарахнаідальны (частата выяўлення 4:1:0,1). Ішэмічны І., або інфаркт мозганайб. частая форма І. Развіваецца востра (секунды—мінуты), падвостра (гадзіны—дні), вельмі рэдка хранічна. Прычына — закупорка склератызаваных артэрый у выніку трамбозу ці эмбаліі, або гемадынамічныя парушэнні, што памяншаюць крываток і размякчаюць мозг. Найчасцей лакалізуецца ў сярэдняй мазгавой артэрыі. Сімптомы: слабасць канечнасцей на процілеглым баку цела (лева-правабаковы гемапарэз), афазія (пры левай лакалізацыі інфаркту), пры вострым цячэнні — страта прытомнасці і інш. Пры І. настае смерць ад ацёку лёгкіх, лёгачных і сардэчна-сасудзістых ускладненняў. Гемарагічны І., або кровазліццё ўнутрымазгавоенайб. цяжкая форма І. Найчасцей бывае пры гіпертаніі; прычына — разрыў сасуда ці анеўрызмы, іншы раз — прасочванне крыві праз непашкоджаныя сасуды. Пры падвострым цячэнні — галаўны боль; іншыя сімптомы не выяўляюцца або ўзнікаюць пазней, ачаговыя закранаюць функцыі руху і мовы. Лячэнне медыкаментознае, зрэдку хірургічнае.

Літ.:

Антонов И.П., Гиткина Л.С. Вертебрально-базилярные инсульты. Мн., 1977;

Марков Д.А., Злотник Э.И., Гиткина Л.С. Инфаркт мозга. Мн., 1973.

Л. С.​Гіткіна.

т. 7, с. 276

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інсу́льт м. мед. Schlganfall m -s, -fälle, Gehrnschlag m -(e)s, -schläge, Inslt m -(e)s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інсу́льт

(лац. insultus = прыступ, скачок)

апаплексія галаўнога мозга, якая суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інсу́льт

(лац. insultus = прыступ, скачок)

мед. апаплексія галаўнога мазгу, якая суправаджаецца раптоўнай стратай прытомнасці і паралічамі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

инсу́льт мед. інсу́льт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)