Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЗЮ́К (Інеса Ільінічна) (н. 20.3.1928, ст. Славечна Ельскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н., праф. (1992). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1950). З 1969 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па неадкладнай прамянёвай дыягностыцы захворванняў дзіцячага ўзросту.
Тв.:
Основы кардиологии детского возраста: Справ. Мн., 1991 (у сааўт.);
Энциклопедия детского невролога. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖБАНКО́ВА (Інеса Іванаўна) (н. 7.3.1933, г. Полацк),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1978), праф. (1982). Скончыла БДУ (1955). У 1955—79 працавала ў Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1979 у БДУ (у 1979—87 заг. кафедры філасофіі, з 1992 — сацыялогіі). Даследуе філас. праблемы прыродазнаўства, тэорыі і метадалогіі навукі, сацыялогіі.
Тв.:
О развитии в неорганической природе. Мн., 1964;
Проблема взаимодействия. Мн., 1971;
Философские принципы в научном познании. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦКЕ́ВІЧ (Інеса Мікалаеўна) (н. 4.2.1931, Мінск),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1977). Скончыла БДУ (1954). З 1954 працуе ў газ. «Белорусская нива» (у 1972—87 нам.гал. рэдактара). Даследуе сац. праблемы бел. вёскі. Аўтар кн. нарысаў «Птушка шчасця не за морам» (1983), адзін з укладальнікаў і рэдактар зб-каў нарысаў «На нашым полі», «Сцяганосцы новага, перадавога» (абодва 1967), «Сяло маё роднае» (1968), «Прызнанне ў каханні» (1981), «Дальнія дарогі» (1983), «Вернасць зямлі» (1984), «У барацьбе і працы» (1985), «Чым моцныя і багатыя» (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ТЭС (Інеса Сяргееўна) (н. 28.9.1956, Мінск),
бел. спартсменка (вадналыжны спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1980). Суддзя міжнар. катэгорыі (1992). Скончыла БДУ (1978.). З 1992 старшы трэнер Рэсп.спарт. дзіцяча-юнацкай школы алімп. рэзерву па водных лыжах. Чэмпіёнка Еўропы па фігурным катанні (1978, г. Тэміль-сюр-Лот, Францыя), 14-разовая чэмпіёнка СССР (1972—77) у мнагабор’і і асобных відах практыкаванняў. Рэкардсменка Еўропы (1980) па фігурным катанні, 29-разовая рэкардсменка СССР у мнагабор’і, фігурным катанні, скачках з трампліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУНО́ВА (Людміла Васілеўна) (н. 13.8.1939, г. Новасібірск, Расія),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1990). Скончыла студыю пры Астраханскім драм. т-ры (1961), у якім і працавала. З 1968 у Гомельскім абл.драм. т-ры. Актрыса шырокага творчага дыяпазону. Сярод лепшых роляў: Паланея, Альжбета («Прымакі», «Паўлінка» Я.Купалы), Марыля («Легенда пра песню няспетую» М.Пало і І.Папова), Ігнаціха («Подых навальніцы» паводле І.Мележа), Марфа («Дагарэла свечачка да палічкі» А.Петрашкевіча), Насцёна («Жыві і помні» паводле В.Распуціна), Юлечка, Ларыса («Даходнае месца», «Беспасажніца» А.Астроўскага), Фінея («Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́САРАВА (Людміла Іванаўна) (н. 29.5.1939, г.п. Руба Віцебскага гарсавета),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла студыю пры Бел. т-ры імя Я.Коласа (1964), працуе ў гэтым т-ры. Характарная актрыса. Створаныя вобразы вызначаюцца псіхал. абгрунтаванасцю, выразным пластычным малюнкам, дакладнай моўнай характарыстыкай. У камед. ролях ужывае прыёмы гратэску, сатыр. завостранасць, буфанаду. Лепшыя ролі ў бел. і класічным рэпертуары: Казюра («Снежныя зімы» паводле І.Шамякіна), Ульяна («Трывога» А.Петрашкевіча), Маці («Парог» А.Дударава, «...Таму, што люблю...» А.Паповай паводле п’есы «Дзень карабля»), Цвяткова («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Матруна («Улада цемры» Л.Талстога), Кісельнікава («Багна» А.Астроўскага), Далгова («Касатка» А.Талстога), Інеса («Каханне не жарты» П.Кальдэрона), пані Конці («Сола для гадзінніка з боем» О.Заградніка). Знялася ў кіна- і тэлефільмах «Нядзельная ноч», «Паводка», «Людзі на балоце», «Подых навальніцы».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШАНІ́ЧНА-ЖЫ́ТНІЯ ГІБРЫ́ДЫ, трыцікале,
міжродавыя гібрыды пшаніцы з жытам; збожжавыя культуры. Атрыманы ў 1888 ням. селекцыянерам В.Рампаў.
Адрозніваюцца ад зыходных форм каштоўнымі гасп. якасцямі: павышаная колькасць бялку і асобных амінакіслот, мароза- і хваробаўстойлівасць, высокія кармавыя паказчыкі. Асн. недахопы; нізкая экалагічная і цытагенет. стабільнасць, ненапоўненасць і маршчыністасць эндасперму, адносная познаспеласць, прарастанне зерня ў коласе і інш. Выкарыстоўваецца як зыходны матэрыял пры селекцыі пшаніцы і жыта, кармавая і харч. культура.
На Беларусі вывучэнне П.-ж.г. вядзецца ў БДУ (з 1965), БелНДІ земляробства і кармоў Акадэміі агр. навук і Ін-це генетыкі і цыталогіі Нац.АН Беларусі (з 1970). Створана калекцыя гібрыдаў, вядзецца селекцыя высокаўраджайных (90—100 ц/га), устойлівых да палягання, хвароб і шкоднікаў азімых і яравых сартоў. Вырошчваецца каля 15 сартоў азімых П.-ж.г. і 2 сарты яравых (2000). Раянаваныя сарты мясц. селекцыі; яравыя — Лана, Інеса; азімыя — Дар Беларусі, Міхась, Дубрава, Мара, Модуль, Ліра і інш. Сярэдняя ўраджайнасць азімых П.-ж.г. — 22,9, яравых 12,6 ц/га (1999).