інды́чка

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інды́чка інды́чкі
Р. інды́чкі інды́чак
Д. інды́чцы інды́чкам
В. інды́чку інды́чак
Т. інды́чкай
інды́чкаю
інды́чкамі
М. інды́чцы інды́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інды́чка ж. инде́йка, индю́шка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інды́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак. ж.

Самка індыка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інды́чка ж. Trthenne f -, -n, Pte f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інды́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Вялікая свойская птушка сямейства фазанавых, якую разводзяць для атрымання мяса; самец гэтай птушкі.

Змяняць быка на індыка — памыліцца пры выбары (замест лепшага выбраць горшае).

|| ж. інды́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. інды́чы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

индю́шка інды́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

инде́йка зоол. інды́чка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

indyczka

ж. індычка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛІКАНО́ГІЯ КУ́РЫ, сметнікавыя куры (Megapodiidae),

сямейства птушак атр. курападобных. 7 родаў, 12 відаў. Пашыраны ва Усх. Інданезіі, на Філіпінах, у Нов. Гвінеі, Аўстраліі, астравах Ціхага ак. Жывуць пераважна ў трапічных лясах, таксама на каралавых астравах з беднай расліннасцю і ў сухіх зарасніках паўпустыняў. Вядуць наземны спосаб жыцця. Найб. вядомыя кустовая індычка (Alectura lathami), плямістая курыца (Leipon ocellata), малеа (Macrocephalon maleo), джунглевая курыца (Megapodius freycinet).

Даўж. 25—65 см. Ногі добра развітыя (адсюль назва). Яйцы (вельмі буйныя) не наседжваюць, а закопваюць у нагрэты сонцам пясок, гнілое лісце (адсюль другая назва). Самец наглядае за т-рай «інкубатара», згортвае і разгортвае пясок і лісце. Птушаняты выбіраюцца самастойна, апераныя, хаваюцца і хутка пачынаюць лётаць. Аб’екты палявання дзеля мяса; яйцы збіраюць. 1 від і 2 падвіды ў Чырв. кнізе МСАП.

Веліканогія куры: 1 — кустовая індычка; 2 — плямістая курыца.

т. 4, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Pte f -, -n інды́чка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)