інду́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інду́скі інду́ская інду́скае інду́скія
Р. інду́скага інду́скай
інду́скае
інду́скага інду́скіх
Д. інду́скаму інду́скай інду́скаму інду́скім
В. інду́скі (неадуш.)
інду́скага (адуш.)
інду́скую інду́скае інду́скія (неадуш.)
інду́скіх (адуш.)
Т. інду́скім інду́скай
інду́скаю
інду́скім інду́скімі
М. інду́скім інду́скай інду́скім інду́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

інду́скі инду́сский;

~кая рэлі́гія — инду́сская рели́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інду́скі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да індуса, індусаў, належыць ім. Індуская рэлігія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інду́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Індыец — паслядоўнік індуізму.

|| ж. інду́ска, -і, ДМу́сцы, мн. -і, -сак.

|| прым. інду́скі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інду́ска

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. інду́ска інду́скі
Р. інду́скі інду́сак
Д. інду́сцы інду́скам
В. інду́ску інду́сак
Т. інду́скай
інду́скаю
інду́скамі
М. інду́сцы інду́сках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

инду́сский інду́скі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Hindu2 [ˈhɪndu:, ˌhɪnˈdu:] adj. інду́скі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

інду́сы, ‑аў; адз. індус, ‑а, м.; індуска, ‑і, ДМ ‑дусцы; мн. індускі, ‑сак; ж.

1. Паслядоўнікі індуізму.

2. Устарэлая назва ўсяго карэннага насельніцтва Індыі; індыйцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЗІДЗІЧЭ́НКА Ірына Дзянісаўна

(н. 22.8.1936, С.-Пецярбург),

бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). Працавала ў т-рах Чэлябінска і Новасібірска. У 1959—75 салістка Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі. Яркая характарная танцоўшчыца, валодала выразнай пластыкай, моцным сцэн. тэмпераментам.

Сярод партый: Мадэрнісцкая танцоўшчыца і Карчмарка («Мара», «Выбранніца» Я.Глебава), Марта («Святло і цені» Г.Вагнера), Мерседэс і Вулічная танцоўшчыца («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Анітра («Пер Гюнт» на муз. Э.Грыга), Каляровая дзяўчына («Сцежкаю грому» К.Караева), Маўрытанка і Іспанка («Балеро» на муз. М.Равеля), фея Карабос («Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), танцы — індускі («Баядэрка», Мінкуса), іспанскі, венгерскі («Лебядзінае возера» Чайкоўскага), сарацынскі («Раймонда» А.Глазунова), іспанскі танец, мазурка («Папялушка» С.Пракоф’ева), кракавяк («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), гадзітанскі, этрускі («Спартак» А.Хачатурана), а таксама ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Кармэн» Ж.Бізэ.

А.І.Калядэнка.

т. 6, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)