і́нда-афрыка́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́нда-афрыка́нскі і́нда-афрыка́нская і́нда-афрыка́нскае і́нда-афрыка́нскія
Р. і́нда-афрыка́нскага і́нда-афрыка́нскай
і́нда-афрыка́нскае
і́нда-афрыка́нскага і́нда-афрыка́нскіх
Д. і́нда-афрыка́нскаму і́нда-афрыка́нскай і́нда-афрыка́нскаму і́нда-афрыка́нскім
В. і́нда-афрыка́нскі (неадуш.)
і́нда-афрыка́нскага (адуш.)
і́нда-афрыка́нскую і́нда-афрыка́нскае і́нда-афрыка́нскія (неадуш.)
і́нда-афрыка́нскіх (адуш.)
Т. і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскай
і́нда-афрыка́нскаю
і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскімі
М. і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскай і́нда-афрыка́нскім і́нда-афрыка́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́нда-га́нгскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́нда-га́нгскі і́нда-га́нгская і́нда-га́нгскае і́нда-га́нгскія
Р. і́нда-га́нгскага і́нда-га́нгскай
і́нда-га́нгскае
і́нда-га́нгскага і́нда-га́нгскіх
Д. і́нда-га́нгскаму і́нда-га́нгскай і́нда-га́нгскаму і́нда-га́нгскім
В. і́нда-га́нгскі (неадуш.)
і́нда-га́нгскага (адуш.)
і́нда-га́нгскую і́нда-га́нгскае і́нда-га́нгскія (неадуш.)
і́нда-га́нгскіх (адуш.)
Т. і́нда-га́нгскім і́нда-га́нгскай
і́нда-га́нгскаю
і́нда-га́нгскім і́нда-га́нгскімі
М. і́нда-га́нгскім і́нда-га́нгскай і́нда-га́нгскім і́нда-га́нгскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́нда-мала́йскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́нда-мала́йскі і́нда-мала́йская і́нда-мала́йскае і́нда-мала́йскія
Р. і́нда-мала́йскага і́нда-мала́йскай
і́нда-мала́йскае
і́нда-мала́йскага і́нда-мала́йскіх
Д. і́нда-мала́йскаму і́нда-мала́йскай і́нда-мала́йскаму і́нда-мала́йскім
В. і́нда-мала́йскі (неадуш.)
і́нда-мала́йскага (адуш.)
і́нда-мала́йскую і́нда-мала́йскае і́нда-мала́йскія (неадуш.)
і́нда-мала́йскіх (адуш.)
Т. і́нда-мала́йскім і́нда-мала́йскай
і́нда-мала́йскаю
і́нда-мала́йскім і́нда-мала́йскімі
М. і́нда-мала́йскім і́нда-мала́йскай і́нда-мала́йскім і́нда-мала́йскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

і́нда-пакіста́нскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́нда-пакіста́нскі і́нда-пакіста́нская і́нда-пакіста́нскае і́нда-пакіста́нскія
Р. і́нда-пакіста́нскага і́нда-пакіста́нскай
і́нда-пакіста́нскае
і́нда-пакіста́нскага і́нда-пакіста́нскіх
Д. і́нда-пакіста́нскаму і́нда-пакіста́нскай і́нда-пакіста́нскаму і́нда-пакіста́нскім
В. і́нда-пакіста́нскі (неадуш.)
і́нда-пакіста́нскага (адуш.)
і́нда-пакіста́нскую і́нда-пакіста́нскае і́нда-пакіста́нскія (неадуш.)
і́нда-пакіста́нскіх (адуш.)
Т. і́нда-пакіста́нскім і́нда-пакіста́нскай
і́нда-пакіста́нскаю
і́нда-пакіста́нскім і́нда-пакіста́нскімі
М. і́нда-пакіста́нскім і́нда-пакіста́нскай і́нда-пакіста́нскім і́нда-пакіста́нскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Інда-міжземнаморская раса 4/390; 9/131

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Інда-Гангская раўніна 2/398; 5/80

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

І́НДА ДАЛІНЫ ЦЫВІЛІЗА́ЦЫЯ,

старажытная цывілізацыя 3—2-га тыс. да н.э. ў даліне р. Інд (ПнЗ Пакістана). Гал. цэнтры — Харапа і Махенджа-Дара. Аснова гаспадаркі — земляробства і жывёлагадоўля. Да 2300 да н.э. цывілізацыя дасягнула высокага ўзроўню развіцця, у гарадах упершыню выкарыстаны сеткавы прынцып планіроўкі, шырока ўжывалася сістэма дрэнажу, выраблялася абпаленая цэгла. Выяўлены грамадскія сховішчы прадуктаў харчавання, у Махенджа-Дара раскапаны лазні, зала сходаў. Шырока выкарыстоўваліся іерагліфічнае пісьмо, стандартныя меры вагі і даўжыні, вырабляліся тэракотавыя жаночыя статуэткі. Да 1700 да н.э. ў культуры цывілізацыі стаў прыкметны заняпад, якому садзейнічалі частыя навадненні, выкліканыя разлівамі Інда. Канчаткова І.д.ц. загінула ў выніку ўварванняў звонку.

Да арт. Інда даліны цывілізацыя. Махенджа-Дара. Скульптура барадатага жраца.

т. 7, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Інда-пакістанскі канфлікт 1965 5/98; 8/29

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Інда-пакістанскі канфлікт 1971 5/99; 8/30

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

І́НДА-ГА́НГСКАЯ РАЎНІ́НА,

раўніна паміж Гімалаямі на Пн і Дэканскім пласкагор’ем на Пд у Індыі, Пакістане і Бангладэш. Працягваецца ад Аравійскага м. да Бенгальскага зал. амаль на 3 тыс. км. Шыр. 250—350 км. Рэльеф выш. 50—100 м у асн. плоскі, ускладняецца ярамі і рачнымі тэрасамі. У тэктанічных адносінах — перадгорны прагін альпійскай эпохі складкавасці, запоўнены ў асн. стараж. і сучасным алювіем і марскімі адкладамі (магутнасць да 12 км). Клімат субэкватарыяльны мусонны на У і трапічны на З. Сярэднія т-ры студз. 12—20 °C, ліп. 30—36 °C. Ападкі пераважна летам ад 2 тыс. мм на ПдУ да 150 мм на ПдЗ. Рэкі: Інд, Ганг, Брахмапутра і іх прытокі. Летнія паводкі. У дэльце Ганга і Брахмапутры вечназялёныя лясы, на ўзбярэжжы — мангры; у цэнтр. ч. раўніны — лістападныя лясы і саванны; у даліне Інда — сухія саванны, паўпустыні і пустыні. І.-Г.р. густа заселена, б. ч. ўзарана (рыс, бавоўна, цукр. трыснёг і інш.). Густая сетка арашальных каналаў. Найб. гарады: Дэлі, Калькута (Індыя), Карачы, Лахор (Пакістан), Дака (Бангладэш).

М.​В.​Лаўрыновіч.

т. 7, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)