інвалі́днасць, -і, ж.

Стан інваліда, непрацаздольнасць.

Пенсія па інваліднасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інвалі́днасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. інвалі́днасць
Р. інвалі́днасці
Д. інвалі́днасці
В. інвалі́днасць
Т. інвалі́днасцю
М. інвалі́днасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інвалі́днасць ж. инвали́дность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інвалі́днасць, ‑і, ж.

Стан інваліда; непрацаздольнасць. Дэмабілізавацца па інваліднасці. Пенсія па інваліднасці. Мець інваліднасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Інваліднасць 5/78; 7/483; 9/225; 10/485

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІНВАЛІ́ДНАСЦЬ (ад лац. invalidus слабы, хворы),

працяглая або пастаянная страта працаздольнасці ці значнае абмежаванне яе. У залежнасці ад ступені страты адрозніваюць 1, 2 і 3-ю групы І. Пры наступленні І. назначаюцца пенсіі або штомесячныя дапамогі, прадастаўляюцца інш. віды забеспячэння і абслугоўвання. Заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае наступныя прычыны І., кожная з якіх мае пэўныя прававыя вынікі: агульнае захворванне (у т. л. калецтва, не звязанае з вытв-сцю або работай); калецтва прац. і прафес. захворванне; раненне (кантузія ці калецтва, атрыманыя пры абароне дзяржавы, пры выкананні інш. абавязкаў ваен. службы) або захворванні, спалучаныя са знаходжаннем на фронце; калецтва, атрыманае ў выніку няшчаснага выпадку і не звязанае з выкананнем абавязкаў ваен. службы, ці захворванне, не звязанае са знаходжаннем на фронце. Пры неабходнасці ўстанаўліваецца час наступлення І. (з дзяцінства, да пачатку прац. дзейнасці і г.д.), калі з гэтай акалічнасцю звязаны пэўныя прававыя вынікі.

т. 7, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

інвалі́днасць ж. Invalidität [-vɑ-] f -, Verséhrtheit f -; Árbeitsunfähigkeit f -;

пераве́сці каго-н. на інвалі́днасць j-n invalidisíeren [-vɑ-]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інвалі́днасць

(ад інвалід)

працяглая або пастаянная страта працаздольнасці ці значнае абмежаванне яе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

инвали́дность інвалі́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

disability [ˌdɪsəˈbɪləti] n. інвалі́днасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)