імшы́сты, -ая, -ае.

1. Парослы мохам.

І. бераг.

2. Падобны на мох.

Імшыстая трава.

|| наз. імшы́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

імшы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. імшы́сты імшы́стая імшы́стае імшы́стыя
Р. імшы́стага імшы́стай
імшы́стае
імшы́стага імшы́стых
Д. імшы́стаму імшы́стай імшы́стаму імшы́стым
В. імшы́сты (неадуш.)
імшы́стага (адуш.)
імшы́стую імшы́стае імшы́стыя (неадуш.)
імшы́стых (адуш.)
Т. імшы́стым імшы́стай
імшы́стаю
імшы́стым імшы́стымі
М. імшы́стым імшы́стай імшы́стым імшы́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

імшы́сты

1. мши́стый, мохово́й;

2. (похожий на мох) мши́стый;

~тая трава́ — мши́стая трава́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імшы́сты, ‑ая, ‑ае.

Дарослы мохам. Імшыстае балота. Імшысты дол. Імшысты камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

імшы́сты mosig, bemost

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мши́стый імшы́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

mszysty

імшысты

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mosig

a імшы́сты, пакры́ты мо́хам

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

mossy

[ˈmɔsi]

adj.

1) імшы́сты (пакры́ты мо́хам, як бало́та, ка́мень)

2) мо́хавы, імхо́вы, імша́ны, як мох

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

АСІ́НАВЫЯ ЛЯСЫ́,

асіннікі, драбналістыя лясы, аснову дрэвастою ў якіх складае асіна. Пашыраны ва ўмеранай зоне Паўн. паўшар’я, гал. чынам у Еўропе і Азіі. На Беларусі сустракаюцца часцей на ПнУ, радзей на ПдЗ; агульная пл. 151,7 тыс. га (1,96% лесапакрытай плошчы, 1994). Тут яны з’яўляюцца вытворнымі лясамі, якія растуць на месцы высечак дубовых, радзей ялова-хваёвых і хваёвых лясоў. Займаюць пераважна багатыя супясчаныя і сугліністыя глебы нармальнага ўвільгатнення. Вылучаюць асіннікі: бруснічны, імшысты, арляковы, кіслічны, сніткавы, крапіўны, папарацевы, прыручайна-травяны, чарнічны, даўгамошны. Асінавыя лясы спрыяюць павышэнню ўрадлівасці глебы. Пасля высечак асінавыя лясы выкарыстоўваюць для аднаўлення хваёвых, яловых і дубовых лясоў. Асіннікі — кармавыя ўгоддзі для лася, аленя, зубра.

т. 2, с. 30

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)