Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
імжа́ка, ‑і, ДМ ‑жацы, ж.
Абл. Імгла, імжа. Ды і само неба, наскрозь прамоклае, то выбухала бурным дажджом, то прасейвала, як праз сіта, золкую імжаку.Лынькоў.Восеньскі дзень слязіўся агіднай імжакай.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
не́пагадзь, ‑і, Т ‑ддзю, ж.
Зацяжная непагода. Зверху, амаль што нячуйны, сыпаўся дробненькі, як пыл, дожджык-імжака; .. абцяжаранае змрокам і непагаддзю, нізка асела неба.Быкаў.Мікола развітаўся і выйшаў з хаты ў цемень, у гразь, у халодную асеннюю непагадзь.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
drizzle
[ˈdrɪzəl]1.
n.
імжа́, імжа́каf.
2.
v.i.
імжэ́ць, імжы́ць, імглі́ць
3.
v.t.
пы́рскаць; крапі́ць; апы́рскваць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Імжа́1 ’імгла, дробны дождж’ (ТСБМ, Бяльк., Касп., Гарэц., Др.-Падб.), імга́ ’тс’ (ТСБМ). Рус.дыял.мга, имга́, имжа́, имжи́ца, мжи́ца, мжи́чка, укр.мжа, мжи́чка, польск.mżawka, чэш.mžička, дыял.mžitka. Ад імжыць (гл.). Відаць, ужо ў прасл.*mьga ’імжа, дробны дождж’ поруч з *mьgla ’туман, малапразрыстае паветра’ (гл. імгла), Мяркулава, Этимология, 1973, 59. Імжа́ка (ТСБМ, Мядзв., Шат., Касп., Янк. III; маг., Янк. Мат., 28), мжа́ка, мжак (Мат. Маг.) утворана суфіксам ‑ак‑а ад імжыць. Імжэ́нь (Мат. Маг.) — вытворнае з суф. ‑энь.
Імжа́2 ’незлічоная колькасць чаго-н.’ у кантэксце: «што йімжы рыбы» (маст., Весці, 4, 1969, 129). Утворана лексіка-семантычным шляхам ад імжах1: параўн. паралелізм семантычнай структуры слав.*tьma: ’цемра’ і ’процьма’.