Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
імгне́нны, -ая, -ае.
1. Які раптоўна ўзнікае.
Імгненная рэакцыя.
2. Які хутка праходзіць; кароткачасовы.
Імгненная радасць.
|| наз.імгне́ннасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
імгне́нны мгнове́нный; молниено́сный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
імгне́нны, ‑ая, ‑ае.
Які раптоўна ўзнікае. Імгненнае рашэнне. Імгненная рэакцыя. □ Нечакана вокны ад агароду асвяціліся імгненнай успышкай маланкі.Даніленка.// Які хутка праходзіць; кароткачасовы. Імгненны сон. Імгненная радасць. □ Пачулася чырканне крэсіва, пасыпаліся іскры, і ў гэтым імгненным святле на момант з’явіўся і знік вусаты, гарбаносы твар Кверквелія.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)