Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАНЕ́НТНАЕ [ад лац. immanens (immanentis) уласцівы чаму-н.],
нешта ўнутранае, уласцівае дадзенаму прадмету, з’яве, працэсу. Напр., аб’ектыўныя законы і заканамернасці іманентныя, г. зн. арганічна ўласцівыя свету, матэрыі. Тэрмін «І.» ўзнік у схаластычнай філасофіі і абазначаў прычыны і дзеянні, што мелі месца ў саміх аб’ектах. Паводле І.Канта, паняцце «І.» арганічна звязана з гнасеалогіяй, выконвае метадалагічную функцыю ў працэсе выяўлення межаў пазнавальных здольнасцей суб’екта. Процілеглае І. — трансцэндэнтнае. Іманентнай называюць таксама філас. крытыку, якая разглядае тое ці інш. вучэнне з пункту погляду паслядоўнага правядзення яго ўласных прадпасылак. Гл. таксама Іманентная філасофія.
Т.І.Адула.
т. 7, с. 208
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
імане́нтны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
імане́нтны |
імане́нтная |
імане́нтнае |
імане́нтныя |
| Р. |
імане́нтнага |
імане́нтнай імане́нтнае |
імане́нтнага |
імане́нтных |
| Д. |
імане́нтнаму |
імане́нтнай |
імане́нтнаму |
імане́нтным |
| В. |
імане́нтны (неадуш.) імане́нтнага (адуш.) |
імане́нтную |
імане́нтнае |
імане́нтныя (неадуш.) імане́нтных (адуш.) |
| Т. |
імане́нтным |
імане́нтнай імане́нтнаю |
імане́нтным |
імане́нтнымі |
| М. |
імане́нтным |
імане́нтнай |
імане́нтным |
імане́нтных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)