і́льянскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. і́льянскі і́льянская і́льянскае і́льянскія
Р. і́льянскага і́льянскай
і́льянскае
і́льянскага і́льянскіх
Д. і́льянскаму і́льянскай і́льянскаму і́льянскім
В. і́льянскі (неадуш.)
і́льянскага (адуш.)
і́льянскую і́льянскае і́льянскія (неадуш.)
і́льянскіх (адуш.)
Т. і́льянскім і́льянскай
і́льянскаю
і́льянскім і́льянскімі
М. і́льянскім і́льянскай і́льянскім і́льянскіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

«Ільянскі» (племсаўгас, Вілейскі р-н) 8/470

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ільянскі раён 9/54

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬЯ́НСКІ РАЁН,

адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—57. Утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., з 1944 — у Маладзечанскай вобл. Цэнтр — в. Ілья. Падзяляўся на 11 сельсаветаў. У 1957 ліквідаваны, тэрыторыя далучана да Вілейскага р-на.

т. 7, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬЯ́НСКІ ШКЛОЗАВО́Д.

Засн. ў сярэдзіне 18 ст. ў мяст. Ілья (цяпер вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл.). Спачатку дзейнічаў як прыгонная мануфактура, выпускаў шкляны посуд і аконнае шкло. У 1815 на заводзе былі 2 шклоплавільныя печы. З 1900 дзейнічаў лакамабіль. У 1905 працавала 157 рабочых. У 1908—13 выпускалі сталовы, хрустальны прасаваны, паліраваны і аптэкарскі посуд, лямпавае шкло.

т. 7, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ільянскі саўгас-тэхнікум (Вілейскі р-н) 9/374; 12/704 (табл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Ільянскі падпольны райком КП(б)Б 9/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЛЬЯ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ ТЭ́ХНІКУМ Засн. ў 1957 у в. Ілья (Вілейскі р-н Мінскай вобл.) як вет. тэхнікум. З 1970 саўгас-тэхнікум. З 1990 с.-г. тэхнікум. Спецыяльнасці (1997/98 навуч. г.): ветэрынарыя, заатэхнія. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае.

т. 7, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Партизанская правда» [газ., Ільянскі падп. РК КП(б)Б] 8/14; 9/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

І́ЛЬЯ,

вёска ў Вілейскім р-не Мінскай вобл., на р. Ілія, на аўтадарозе Сосенка—Краснае. Цэнтр сельсавета. За 37 км на ПдУ ад г. Вілейка, 75 км ад Мінска, 29 км ад чыг. ст. Уша. 1803 ж., 602 двары (1997).

Вядома з 1475 як двор браслаўскага намесніка Б.​А.​Саковіча. У 16—18 ст. належала Збаражскім, Глябовічам, Друцкім-Сакалінскім, Савіцкім, М.​Клеафасу Агінскаму і інш. З 1564 мястэчка. З 1793 у Рас. імперыі, у 19 ст. ў Вілейскім пав. Віленскай губ. У 1886—318 ж., 40 двароў, 2 царквы, школа, 2 кірмашы на год. З 1921 у складзе Польшчы. У 1931 цэнтр гміны Вілейскага пав. Віленскага ваяв. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр Ільянскага раёна Вілейскай вобл., вёска. У Вял. Айч. вайну з 3.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням. фашыстамі, якія загубілі ў І. і раёне 1495 чал. У 1942 у выніку 2 масавых распраў над мірным насельніцтвам загінула 750 чал. У пач. ліп. 1944 вёска спалена карнікамі. У 1957 у Вілейскім р-не. У 1971—2179 ж., 530 двароў.

Лясніцтва, хлебазавод, дрэваапр. цэх. Ільянскі сельскагаспадарчы тэхнікум, вучэбна-вытв. камбінат, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, бальніца, аптэка, вет. аптэка, Дом быту, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму. Помнікі архітэктуры — гасцініца (канец 19 — пач. 20 ст.), касцёл Сэрца Ісуса (1908), Ільінская царква (пач. 20 ст.). Помнік археалогіі — рэшткі шкляной мануфактуры (канец 18 — пач. 19 ст.).

т. 7, с. 204

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)