ІКРАМІ́ (Джалол) (20.9.1909, г. Бухара, Узбекістан—11.6.1993),

таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1979). Друкаваўся з 1927. У кнігах апавяданняў і нарысаў «Жыццё і перамога» (1934), «Герой Дняпра» (1944), «Мухабат» (1951), «З Душанбе ў Кіеў» (1959), п’есах «Вораг» (1933), «Сэрца маці» (паст. 1942), «Гарнізон не здаецца» (1975), раманах «Шодзі» (ч. 1—2, 1940—49), «Дачка агню» (1962), трылогіі «Дванаццаць варот Бухары» (1961—74), «Вараннё жывучае» (1979) і інш. адлюстраваў паднявольны лёс жанчыны Усходу да рэвалюцыі, этапы станаўлення тадж. калгаснай вёскі, падзеі грамадз. і Вял. Айч. войнаў. Асобныя творы І. на бел. мову пераклаў У.​Яцко.

т. 7, с. 194

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ікрамі Дж. 9/426; 10/199, 200

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

*Ікра́нік, ікря́нік ’мускулісты, ікрысты, з вялікімі ікрамі’ (Бяльк.); параўн. рус. перм. и́кря́ник ’таўстун, здаравяка’. Ад ікра2 (гл.) + суф. ‑нік ці ад *ікраны ’мускулісты, з вялікімі ікрамі’ з суф. ‑ік.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

БУРХА́НАЎ (Аслі Бадрыдзінавіч) (н. 8.1.1915, г. Бухара, Узбекістан),

таджыкскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1965). Працаваў у т-ры імя Лахуці (Душанбе). У творчасці Бурханава тэмперамент спалучаецца з мяккім лірызмам і камедыйнасцю. Сярод роляў: Хушвакт («Паклёп» С.​Саідмурадава і У.Ісмаілава), Сафар («У агні» С.​Улуг-задэ), Ядгор («Дахунда» Дж.​Ікрамі), Яга, Меркуцыо, Кент («Атэла», «Рамэо і Джульета», «Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.​Гогаля). Паставіў спектаклі: «Настаўнік кахання» М.​Міршакара (1945), «Два веронцы» Шэкспіра (1966) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Застава ў гарах», «Авіцэна», «Я сустрэў дзяўчыну», «Чалавек мяняе скуру», «Сказанне пра Сіявуш».

т. 3, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)