БУРХА́НАЎ (Аслі Бадрыдзінавіч) (н. 8.1.1915, г. Бухара, Узбекістан),

таджыкскі акцёр, рэжысёр. Нар. арт. СССР (1965). Працаваў у т-ры імя Лахуці (Душанбе). У творчасці Бурханава тэмперамент спалучаецца з мяккім лірызмам і камедыйнасцю. Сярод роляў: Хушвакт («Паклёп» С.​Саідмурадава і У.Ісмаілава), Сафар («У агні» С.​Улуг-задэ), Ядгор («Дахунда» Дж.​Ікрамі), Яга, Меркуцыо, Кент («Атэла», «Рамэо і Джульета», «Кароль Лір» У.​Шэкспіра), Хлестакоў («Рэвізор» М.​Гогаля). Паставіў спектаклі: «Настаўнік кахання» М.​Міршакара (1945), «Два веронцы» Шэкспіра (1966) і інш. З 1940 здымаўся ў кіно: «Застава ў гарах», «Авіцэна», «Я сустрэў дзяўчыну», «Чалавек мяняе скуру», «Сказанне пра Сіявуш».

т. 3, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)