МАРЖО́ВЫЯ І́КЛЫ, біўні,

зубы верхняй сківіцы маржа. У самцоў даўж. да 82 см, маса да 3 кг, сціснутыя з бакоў; у самак карацейшыя і больш акруглыя ў сячэнні. Растуць усё жыццё. З іх дапамогай морж выкопвае з дна корм, узбіраецца на лёд, абараняецца ад ворагаў. Выкарыстоўваюць у дэкар. мастацтве (дробная скульптура, нажы, брошкі, пацеркі і інш.).

т. 10, с. 113

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

іко́л

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. іко́л іклы́
Р. ікла́ ікло́ў
Д. іклу́ ікла́м
В. іко́л іклы́
Т. ікло́м ікла́мі
М. ікле́ ікла́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

бі́ўні, -яў, адз. бі́вень, бі́ўня, м.

Вельмі развітыя іклы ці разцы ў некаторых млекакормячых.

Б. слана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іко́л, ікла́, мн. іклы́ і (з ліч. 2, 3, 4) іклы́, ікло́ў, м.

1. Зуб, які знаходзіцца непасрэдна за разцамі ў чалавека і млекакормячых.

2. Зуб вялікіх памераў, які выступае з рота ў некаторых жывёлін і служыць для нападу і абароны.

І. слана.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

клык іко́л, род. ікла́ м., мн. і́клы, -лаў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Клы1 — «вышываць на клы, завязваць на клы (на кол)» (Нар. лекс.). Гл. кол.

Клы2іклы, супрацьвочныя зубы’ (Сцяшк.). Гл. іклы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

шаблепадо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд, форму шаблі, сагнуты, як шабля. Шаблепадобныя іклы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маржо́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да маржа, належыць яму. Маржовыя іклы. Маржовая скура. // Зроблены з маржовай шкуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бі́ўні, ‑яў; адз. бівень, біўня, м.

Вельмі развітыя разцы або іклы ў некаторых млекакормячых (сланоў, дзікоў, бегемотаў і інш.). Слановыя біўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБІРУ́СА (Babyrousa babyrussa),

парнакапытнае млекакормячае сям. свіных. Адзіны від у родзе. Сустракаецца на в-ве Сулавесі і бліжэйшых астравах (Малайскі архіпелаг). Трымаецца забалочаных лясоў і прыбярэжных зараснікаў.

Даўж. цела да 1 м. Мае адносна маленькую галаву, кароткія вушы, высокія і тонкія ногі. Верхнія іклы ў самцоў да 30 см, загінаюцца назад. Скура маршчыністая з рэдкім шчаціннем. Нараджае двое аднаполых парасят. Актыўная ўначы. Корміцца лісцем травяністых раслін. Аб’ект палявання (мяса, скура, іклы). Занесена ў Чырв. кнігу МСАП.

т. 2, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)