ізато́пы, -паў (ед. ізато́п м.) хим. изото́пы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізато́пы, ‑аў; адз. ізатоп, ‑а, м.

Разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія адрозніваюцца адзін ад другога сваёй атамнай масай (вагой) і радыеактыўнасцю. Ізатопы ўрану. Радыеактыўныя ізатопы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і topos — месца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ізатопы 3/307, 382; 5/53—54; 9/34, 37; 11/527

- » - радыеактыўныя 1/276, 427; 3/99, 102, 149, 172, 307, 382; 5/53, 54; 9/34, 35, 37; 10/311

- » - стабільныя 1/427; 3/102, 149, 172; 5/53, 54; 9/34

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЗАТО́ПЫ (ад іза... + грэч. topos месца),

разнавіднасці атамаў пэўнага хім. элемента, ядры якіх маюць аднолькавую колькасць пратонаў і розную — нейтронаў. Тэрмін «І.» прапанаваў англ. фізік Ф.​Содзі ў 1910. Выкарыстоўваюць у якасці ізатопных індыкатараў; радыеактыўныя І. — і як крыніцу радыеактыўнага выпрамянення; І. урану і плутонію з’яўляюцца ядзерным палівам.

Маюць аднолькавыя зарад ядраў і будову электронных абалонак, блізкія хім. ўласцівасці і займаюць адно месца ў перыяд. сістэме хім. элементаў (адсюль назва). Існаванне І. даказана эксперыментальна ў 1906—10 пры вывучэнні радыеактыўных элементаў. Кожны хім. элемент можа мець стабільныя і радыеактыўныя І. Большасць прыродных элементаў — сумесь І.; залежнасць іх ізатопнага складу ад узросту ўзораў і ўмоў іх утварэння пакладзена ў аснову вызначэння ўзросту горных парод і рудных радовішчаў. Маюць блізкія фіз.-хім. ўласцівасці, таму іх адноснае ўтрыманне амаль не змяняецца пры розных прыродных працэсах. Невял. адрозненні ўласцівасцей І. прыводзяць да ізатопных эфектаў і выкарыстоўваюцца, напр., для іх раздзялення.

Э.​А.​Рудак.

т. 7, с. 178

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізато́пы

(ад іза- + гр. topos = месца)

разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія маюць аднолькавую колькасць пратонаў, але розны лік нейтронаў і адрозніваюцца масай.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Радыеактыўныя ізатопы 1/276; 3/99, гл. Ізатопы

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Стабільныя ізатопы 1/427

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ ІЗАТО́ПЫ,

няўстойлівыя ізатопы, якія самаадвольна ператвараюцца ў інш. нукліды. Адрозніваюць прыродныя і штучныя, атрыманыя ў выніку розных ядзерных рэакцый.

т. 13, с. 225

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ізато́п

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. ізато́п ізато́пы
Р. ізато́па ізато́паў
Д. ізато́пу ізато́пам
В. ізато́п ізато́пы
Т. ізато́пам ізато́памі
М. ізато́пе ізато́пах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разнавіднасць атамаў і ядраў аднаго хімічнага элемента з рознай колькасцю нейтронаў у ядры.

Ізатопы ўрану.

|| прым. ізато́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)