ізато́пны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. ізато́пны ізато́пная ізато́пнае ізато́пныя
Р. ізато́пнага ізато́пнай
ізато́пнае
ізато́пнага ізато́пных
Д. ізато́пнаму ізато́пнай ізато́пнаму ізато́пным
В. ізато́пны (неадуш.)
ізато́пнага (адуш.)
ізато́пную ізато́пнае ізато́пныя (неадуш.)
ізато́пных (адуш.)
Т. ізато́пным ізато́пнай
ізато́пнаю
ізато́пным ізато́пнымі
М. ізато́пным ізато́пнай ізато́пным ізато́пных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізато́пны изото́пный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізато́пны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ізатопаў, ізатопа. Ізатопны індыкатар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізато́п, -а, мн. -ы, -аў, м.

Разнавіднасць атамаў і ядраў аднаго хімічнага элемента з рознай колькасцю нейтронаў у ядры.

Ізатопы ўрану.

|| прым. ізато́пны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

свінцо́ва-ізато́пны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. свінцо́ва-ізато́пны свінцо́ва-ізато́пная свінцо́ва-ізато́пнае свінцо́ва-ізато́пныя
Р. свінцо́ва-ізато́пнага свінцо́ва-ізато́пнай
свінцо́ва-ізато́пнае
свінцо́ва-ізато́пнага свінцо́ва-ізато́пных
Д. свінцо́ва-ізато́пнаму свінцо́ва-ізато́пнай свінцо́ва-ізато́пнаму свінцо́ва-ізато́пным
В. свінцо́ва-ізато́пны (неадуш.)
свінцо́ва-ізато́пнага (адуш.)
свінцо́ва-ізато́пную свінцо́ва-ізато́пнае свінцо́ва-ізато́пныя (неадуш.)
свінцо́ва-ізато́пных (адуш.)
Т. свінцо́ва-ізато́пным свінцо́ва-ізато́пнай
свінцо́ва-ізато́пнаю
свінцо́ва-ізато́пным свінцо́ва-ізато́пнымі
М. свінцо́ва-ізато́пным свінцо́ва-ізато́пнай свінцо́ва-ізато́пным свінцо́ва-ізато́пных

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ІЗАТО́ПНЫ АБМЕ́Н,

працэс пераразмеркавання ізатопаў якога-н. элемента паміж рэчывамі ў час хім. рэакцый. Напр., калі хлорысты вадарод, абагачаны цяжкім ізатопам хлору, змяшаць з хлорам прыроднага ізатопнага саставу, то ў выніку І.а. хлор абагаціцца цяжкім ізатопам, а хлорысты вадарод збедніцца ім. Выкарыстоўваецца ў хім. даследаваннях для вывучэння элементарных стадый хім. працэсаў (гл. Ізатопныя індыкатары), для канцэнтравання патрэбнага ізатопу і інш.

Пры І.а. адбываецца замена аднаго ізатопу хім. элемента на іншы яго ізатоп у малекулах дадзенага рэчыва з захаваннем іх элементарнага саставу. Рэакцыі І.а. могуць ісці ў гамагенным (напр., у растворы паміж раствораным рэчывам і растваральнікам, у сумесі газаў) і гетэрагенным (напр., паміж цвёрдым ці вадкім рэчывам і нерастваральным газам) асяроддзі. Скорасць працякання І.а. вызначаецца механізмам рэакцый.

Э.​А.​Рудак.

т. 7, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

изото́пный ізато́пны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

радыегеахі́мія

(ад радые- + геахімія)

раздзел геахіміі, які вывучае заканамернасці распаўсюджання, размеркавання і міграцыі, а таксама ізатопны склад радыеактыўных элементаў у прыродзе.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ІЗАТО́ПНЫЯ ІНДЫКА́ТАРЫ, мечаныя атамы,

рэчывы, якія маюць адрозны ад прыроднага ізатопны склад. Выкарыстоўваюцца ў якасці адзнакі («меткі») у фізіцы, хіміі, біялогіі, медыцыне, металургіі і інш. пры вывучэнні розных працэсаў (у т. л. ў жывых арганізмах).

Метад І.і. заснаваны на блізкасці фіз.-хім. уласцівасцей розных ізатопаў аднаго і таго ж хім. элемента. Прапанаваны ў 1913 венг. радыехімікам Дз.Хевешы і ням. хімікам Ф.​Панетам. У якасці ізатопнай «меткі» звычайна выкарыстоўваюць радыеактыўныя ізатопы (напр., вуглярод-14, фосфар-32, жалеза-59, кобальт-60, ёд-131), якія можна лёгка выявіць і вымераць колькасна з дапамогай дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў. Стабільныя І.і. выяўляюцца метадамі мас-спектраскапіі.

Э.​А.​Рудак.

т. 7, с. 177

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЕГЕАЛО́ГІЯ (ад радые... + геалогія),

ядзерная геалогія, навука, якая вывучае радыеактыўныя працэсы (радыеактыўны распад, рэакцыі актывацыі, дзялення і сінтэзу ядзер) у прыродзе і адлюстраванне эвалюцыі атамных ядзер у развіцці Зямлі і касм. цел. Тэрмін «Р.» увёў У.​І.​Вярнадскі ў 1937. Садзейнічае вырашэнню праблем глыбіннай будовы Зямлі, вулканізму і тэктагенезу, эвалюцыі зямных абалонак, развіцця жывога рэчыва, сувязі касм. і геахім. працэсаў. З дапамогай радыеметрычных метадаў разведкі вядуцца пошукі карысных выкапняў. Цесна звязана з радыегеахіміяй, радыегідрагеалогіяй, ядзернай геафізікай, ядзернай геатэрмікай, касмахіміяй. Падзяляецца на ўласна Р., ізатопную геалогію і абсалютную геахраналогію. Даследуе прыродныя радыеізатопы (напр., урану ​238U, ​235U, торыю​232Th, калію ​40K, кальцыю ​48Ca, рубідыю ​87Rb і інш.), касмагенныя (метэарытаў, першаснага касм. выпрамянення і інш.), радыеізатопы, якія распаліся ў геал. мінулым, стабільныя ізатопы — канчатковыя прадукты распаду (напр., гелій ​4He, ксенон ​136Xe, свінец ​204, ​206, ​208Pb, вісмут ​210Bi і інш.), таксама абс. ўзрост горных парод (уран-свінцовы, калій-аргонавы, радыевугляродны і інш. метады), крыніцы і патокі цеплавой энергіі, радыяцыйна-хім. з’явы (радыёліз вады, ізатопны абмен і інш.). На Беларусі праблемамі Р. займаюцца ў Ін-це геал. навук Нац. АН.

У.​А.​Кузняцоў.

т. 13, с. 228

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)