ізагло́са, -ы, мн. -ы, -ло́с, ж. (спец.).

Лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

Міжславянскія ізаглосы.

|| прым. ізагло́сны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ізагло́са

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ізагло́са ізагло́сы
Р. ізагло́сы ізагло́с
Д. ізагло́се ізагло́сам
В. ізагло́су ізагло́сы
Т. ізагло́сай
ізагло́саю
ізагло́самі
М. ізагло́се ізагло́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ізагло́са ж., лингв. изогло́сса

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ізагло́са, ‑ы, ж.

Лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

[Ад грэч. isos — роўны, аднолькавы і glossa — маўленне, мова.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізагло́са ж. лінгв. Isoglsse f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ізагло́са

(ад іза- + глоса)

лінія на дыялекталагічнай карце, якая абазначае граніцу пашырэння асобнай моўнай з’явы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

изогло́сса лингв. ізагло́са, -сы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

БА́РТАЛІ ((Bartoli) Матэо Джуліо) (22.11.1873, Альбона, Італія, цяпер г. Лабін, Харватыя — 23.1.1946),

італьянскі мовазнавец. Праф. Турынскага ун-та. Заснавальнік «неалінгвістычнага» кірунку ў лінгвістыцы. Першы ўвёў у мовазнаўства паняцце «ізаглоса» і, карыстаючыся паняццем «лінгвістычны арэал» (уведзены франц. дыялектолагам Ж.​Жыльеронам), вылучыў разнастайныя тыпы арэалаў («Субстрат, суперстрат і адстрат», 1939; «Нарысы арэальнай лінгвістыкі», 1945). У 1925 распрацаваў асн. прынцыпы арэальнай лінгвістыкі.

Тв.:

Introduzione alla neolinguistica. Geneve, 1925;

Breviario di neolinguistica. Modena, 1925.

т. 2, с. 319

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Напакава́цца ’наесціся ў волю’ (Жд. 2). Ад напакава́ць ’накласці многа чаго-небудзь’, гл. пакаваць. Цікавая семантычная беларуска-польская ізаглоса, параўн. польск. дыял. (вармін.) napakówać się ’добра наесціся’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пядзень ’пядзя; мера’ (Шымк. Собр.). Беларуска-руска-cлавенска-харвацкая ізаглоса, параўн. рус. пя́день ’мера рукой (указальным і вялікім пальцамі)’ (алан., валаг., Раманава, Меры, 88–89), славен. péden, pedȃnj ’пядзя, прамежак’, харв. pȇdanj, pēdenj ’пядзя’, утворана пры дапамозе суфікса ‑ьnʼь ад *pędь (Куркіна, Диал., 157), гл. пядзя, сюды таксама энтамалагічныя тэрміны: пя́дзенік ’матыль-шкоднік, яго вусень’, рус. пя́деница ’тс’ (бо вусень перасоўваецца шляхам выгібання спіны, як бы мераючы пядзямі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)