Ізабе́ліна
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Ізабе́ліна |
| Р. |
Ізабе́ліна |
| Д. |
Ізабе́ліну |
| В. |
Ізабе́ліна |
| Т. |
Ізабе́лінам |
| М. |
Ізабе́ліне |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Ізабеліна (в., Кіраўскі р-н) 1/288
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
«Ізабеліна» (селекц. сажалкавая гасп., Маладзечанскі р-н) 9/205
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ізабеліна (в., Астравецкі р-н) 1/533 (к.), 534; 5/51
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ізабе́лін
назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
| Н. |
Ізабе́лін |
| Р. |
Ізабе́ліна |
| Д. |
Ізабе́ліну |
| В. |
Ізабе́лін |
| Т. |
Ізабе́лінам |
| М. |
Ізабе́ліне |
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
Izabelino
м. в. Ізабеліна
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ХАЖО́ВА, Хожава,
вёска ў Маладзечанскім р-не Мінскай вобл., на аўтадарозе Маладзечна—Ракаў. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 10 км на Пд ад горада і чыг. ст. Маладзечна, 83 км ад Мінска. 657 ж., 252 двары (2002). Свінагадоўчы комплекс, рыбгас «Ізабеліна», каўбасны цэх. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра-Неўская царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
т. 16, с. 521
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯШКЕ́ВІЧ Іван Баніфатавіч (26.11.1900, в. Ізабеліна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 2.7.1977),
бел. хірург. Д-р мед. н., праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1969), засл. ўрач Беларусі (1959). Скончыў Кіеўскі мед. ін-т (1926). З 1949 заг. кафедры ў Віцебскім мед. ін-це, з 1965 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па хірург. лячэнні хвароб страўнікава-кішачнага тракту і жоўцевага пузыра, траўматычным шоку, анаэробнай інфекцыі.
т. 1, с. 302
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАТО́ВІЧ Мустафа (?—1794),
удзельнік паўстання 1794. Сын Дамініка з маёнтка Бергалішкі Ашмянскага пав. (цяпер тэр. Літвы). З літоўскіх татараў. У час Сямігадовай вайны 1756—63 удзельнічаў у баях супраць прускіх войскаў у Саксоніі, у 1768—72 на баку Барскай канфедэрацыі супраць рас. арміі. У складзе корпуса М.Агінскага вылучыўся ў бітве каля Бездзежа (1771). З 1785 уваходзіў у Вайсковую камісію абодвух народаў. У 1792 удзельнічаў у баях каля Свержаня, Міра, Зэльвы, Ізабеліна, Мсцібава, Бярэсця з войскамі таргавіцкіх канфедэратаў. У час паўстання 1794 на чале палка Пярэдняй Стражы ВКЛ удзельнічаў у бітвах каля Карытніцы і Мацяёвіц; у апошняй цяжка паранены і памёр.
т. 2, с. 147
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БНАЙ ГАСПАДА́РКІ БЕЛАРУ́СКІ НДІ Акадэміі аграрных навук Беларусі
(БелНДІРГ). Засн. ў 1928 у Мінску як Бел. н.-д. станцыя рыбнай гаспадаркі пры Наркамаце земляробства БССР. З 1933 Бел. аддз. Усесаюзнага НДІ сажалкавай рыбнай гаспадаркі, з 1937 рыбны аддзел НДІ харч. прам-сці, з 1939 Бел. н.-д. станцыя Гал. ўпраўлення рыбнай прам-сці пры СНГ БССР, з 1958 Бел. НДІ рыбнай гаспадаркі, з 1992 у складзе Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1996 Бел. н.-д. і праектна-канструктарскі ін-т рыбнай гаспадаркі, з 2000 сучасная назва. Лабараторыі (2000): селекцыі і племянной работы, рыбаводства і рыбалоўства на натуральных вадаёмах, кармоў, радыяцыйнай экалогіі і якасці асяроддзя. Селекцыйна-племянны ўчастак «Ізабеліна» (Маладзечанскі р-н),
гасп.-разліковы ўчастак «Вілейка» (Вілейскі р-н), азёрная база «Чаросава» (Лепельскі р-н).
Асн. кірункі навук. дзейнасці: устанаўленне заканамернасцей развіцця першаснай прадукцыі ва ўмовах інтэнсіўнага сажалкавага рыбаводства, распрацоўка тэорыі мінер. ўгнаення сажалак, класіфікацыя натуральных вадаёмаў Беларусі паводле іх генет. тыпу і складу іхтыяфауны, распрацоўка і ўкараненне інтэнсіўнай, паўінтэнсіўнай і пашавай тэхналогій сажалкавага рыбаводства; рэсурсазберажэнне ў сажалкавым рыбаводстве, стварэнне высокапрадукц. прамысл. парод, помесей і гібрыдаў карпа, удасканальванне рэцэптуры кармоў і тэхналогій кармлення, лячэння і прафілактыкі хвароб рыб і інш. У ін-це працавалі і працуюць Г.Г.Вінберг, М.Е.Макушок; д-ры навук М.Г.Аношка, П.І.Жукаў, В.У.Кончыц. З 1962 выдаецца навук. зб. «Пытанні рыбнай гаспадаркі Беларусі».
Літ.:
Белорусский научно-исследовательский и проектно-конструкторский институт рыбного хозяйства: 40 лет: 1958—1998. Мн., 1998.
В.У.Кончыц.
т. 13, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)