іе́на, -ы, мн. -ы, іе́н, ж.

Грашовая адзінка Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іе́на

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. іе́на іе́ны
Р. іе́ны іе́н
Д. іе́не іе́нам
В. іе́ну іе́ны
Т. іе́най
іе́наю
іе́намі
М. іе́не іе́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іе́на ж. (денежная единица) ие́на

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іе́на, ‑ы; Р мн. іен; ж.

Грашовая адзінка Японіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Іена (граш. адзінка Японіі) 4/8; 5/49

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІЕ́НА (Jena),

горад на У Германіі, у зямлі Цюрынгія, на р. Заале. Упершыню ўпамінаецца ў 9 ст. як крэпасць. Гар. правы з 13 ст. 100,1 тыс. ж. (1994). Вузел чыгунак. Буйны цэнтр аптычнай прам-сці (прадпрыемства «Карл Цэйс»). Хім.-фармацэўтычная прам-сць. Ун-т (з 1558). Планетарый. Бат. сад. Каля І. адбылася Іена-Аўэрштэцкая бітва 1806.

т. 7, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Іе́на ж. гл. Ена

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іе́на

(яп. iena)

грашовая адзінка Японіі, роўная 100 сенам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

іе́на ж. (грашовая адзінка) Yen m - i -s, -s i - (пры ўказанні сумы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ІЕ́НА-АЎЭРШТЭ́ЦКАЯ БІ́ТВА 1806,

дзве ўзаемазвязаныя бітвы паміж французскай і пруска-саксонскай арміямі 14 кастр. каля г. Іена і в. Аўэрштэт у Германіі ў час руска-пруска-французскай вайны 1806—07. У бітве франц. армія Напалеона I (больш за 150 тыс. чал.) разграміла пруска-саксонскую армію (больш як 100 тыс. чал.) і заняла амаль усю Прусію. Вырашальную ролю ў зыходзе бітвы адыгралі новыя франц. прынцыпы ваен. майстэрства, а таксама нізкая баяздольнасць прускай арміі з яе састарэлай тактыкай. Гэта перамога Напалеона I прывяла да поўнага разгрому Прусіі, садзейнічала паражэнню 4-й антыфранц. кааліцыі і падпісанню Тыльзіцкага міру 1807.

т. 7, с. 170

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)