род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй і Малой Азіі, на Каўказе. На Беларусі інтрадукаваны і вырошчваюцца ў культуры І. вечназялёны (I. sempervirens) і горкі (I. amara).
Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны або нізкія паўкусты і кусцікі. Лісце лінейна-ланцэтнае, чаргаванае. Кветкі белыя, ружовыя, чырванаватыя, фіялетавыя і інш., двухполыя, у густых парасона- ці шчыткападобных гронках. Плод — струк. Дэкар. і меданосныя расліны. Выкарыстоўваюць для бардзюраў і камяністых горак. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі і дзяленнем куста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ібе́рыс
(н.-лац. iberis)
травяністая расліна сям. капуставых з ланцэтным цёмна-зялёным лісцем і белымі кветкамі ў гронках, пашыраная ў Паўд. Еўропе і Малой Азіі; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАЗО́Н (франц. gazon),
участак зямлі з травяным покрывам, роўна і нізка падстрыжаным. Вылучаюць газоны дэкаратыўныя (паркавыя, або садовыя, партэрныя, лугавыя, маўрытанскія), спартыўныя і спец. прызначэння (на аэрадромах, для замацавання адхонаў і інш.). Ствараюць газон высевам насення шматгадовых траў на выраўнаваную глебу. Для маўрытанскіх (стракатакветных) газонаў выкарыстоўваюць сумесь траў і прыгожа квітучых раслін (календула, васілёк, незабудка, іберыс, мак і інш.). Догляд газонаў: рамонт (падсяванне траў або дзернаванне), падстрыганне або касьба, паліўка, падкормка, барацьба з пустазеллем. На Беларусі для газонаў выкарыстоўваюць травы: райграс пашавы, аўсяніцу лугавую і чырвоную, метлюжок лугавы, мятліцу звычайную і белую, канюшыну чырвоную і белую.