іберы́йскі
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
іберы́йскі |
іберы́йская |
іберы́йскае |
іберы́йскія |
| Р. |
іберы́йскага |
іберы́йскай іберы́йскае |
іберы́йскага |
іберы́йскіх |
| Д. |
іберы́йскаму |
іберы́йскай |
іберы́йскаму |
іберы́йскім |
| В. |
іберы́йскі (неадуш.) іберы́йскага (адуш.) |
іберы́йскую |
іберы́йскае |
іберы́йскія (неадуш.) іберы́йскіх (адуш.) |
| Т. |
іберы́йскім |
іберы́йскай іберы́йскаю |
іберы́йскім |
іберы́йскімі |
| М. |
іберы́йскім |
іберы́йскай |
іберы́йскім |
іберы́йскіх |
Крыніцы:
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
іберы́йскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да Іберыі, іберыйцаў, належыць ім. Іберыйская культура. Іберыйскія мовы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Iberian [aɪˈbɪəriən] adj. іберы́йскі
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВАСІЛЁК,
валошка (Centaurea), род кветкавых раслін сям. астравых. Больш за 550 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Афрыцы, Паўн. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 8 дзікарослых (мясцовых і занесеных) відаў: васілёк іберыйскі (Centaurea iberica), лугавы (Centaurea jacea), раскідзісты (Centaurea diffusa), рэйнскі (Centaurea rhenana), сіні (Centaurea cyanus), сонечны (Centaurea solstitialis), фрыгійскі (Centaurea phrygia), шурпаты (Centaurea scaniosa), растуць у лясах, на лугах, у хмызняках, пасевах, на пясчаных мясцінах, пустках і ўздоўж дарог; 10 інтрадукаваных: васілёк мяккі (Centaurea mollis), падбелены (Centaurea dealbata), прыгожы (Centaurea bella), рускі (Centaurea ruthenica), сібірскі (Centaurea sibirica), усходні (Centaurea orientalis), Фішэра (Centaurea fischeri) і інш.
Шматгадовыя, радзей двух- і аднагадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя ці прыўзнятыя, зрэдку сцябла зусім няма, ёсць формы тыпу «перакаці-поле». Лісце чаргаванае, суцэльнае або перыстарассечанае. Кветкі рознага колеру, у кошыках (сярэдзінныя трубчастыя або трубчаста-лейкападобныя, двухполыя, краявыя — лейкападобныя). Кошыкі гетэрагамныя, мала- або шматкветныя, адзіночныя ці па некалькі на канцах парасткаў. Плод — сямянка з чубком. Дэкар., лек., тэхн. і меданосныя расліны, некат. віды — пустазелле.
т. 4, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)