іані́чны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. іані́чны іані́чная іані́чнае іані́чныя
Р. іані́чнага іані́чнай
іані́чнае
іані́чнага іані́чных
Д. іані́чнаму іані́чнай іані́чнаму іані́чным
В. іані́чны (неадуш.)
іані́чнага (адуш.)
іані́чную іані́чнае іані́чныя (неадуш.)
іані́чных (адуш.)
Т. іані́чным іані́чнай
іані́чнаю
іані́чным іані́чнымі
М. іані́чным іані́чнай іані́чным іані́чных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

іані́чны

1. ист. иони́ческий, иони́йский;

~ная філасо́фія — иони́ческая (иони́йская) филосо́фия;

і. дыяле́ктлингв. иони́ческий (иони́йский) диале́кт;

2. архит. иони́ческий;

і. о́рдар (стыль) — иони́ческий о́рдер (стиль)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іані́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Іаніі (вобласці Старажытнай Грэцыі). // Які мае адносіны да архітэктурнага стылю, характэрнага Старажытнай Грэцыі і Іаніі. Іанічная архітэктура. Іанічная калона.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іані́чны inisch;

іані́чны о́рдар архіт. inischer Stil

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

іані́чны

(гр. ionikos);

і. ордэр — архітэктурны ордэр, які склаўся ў іанічных абласцях Стараж. Грэцыі; вызначаецца наяўнасцю базы, валюты на капітэлі і антаблементам без метопаў і трыгліфаў (параўн. дарычны, карынфскі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Іанічны ордэр (арх.) 1/351; 4/66; 5/24; 7/576, гл. Ордэры

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ІАНІ́ЧНЫ О́РДЭР,

адзін з трох галоўных грэч. арх. ордэраў. Мае стройную калону з базай і ствалом, аздоблены верт. жалабкамі-канелюрамі; капітэль складаецца з 2 завіткоў (валют). Антаблемент уключае архітраў з трох гарыз. палос; фрыз часта пакрываўся рэльефам. І.о. склаўся ў каменным дойлідстве іанічных абласцей Стараж. Грэцыі (600—590 да н.э.). Ад дарычнага ордэра адрозніваецца больш лёгкімі прапорцыямі і больш багатым дэкорам усіх частак. Асабліва быў пашыраны ў Грэцыі ў эпоху элінізму. Класічныя ўзоры захаваліся ў Прапілеях, Эрэхтэёне, храме Нікі Аптэрас у Афінах.

Да арт. Іанічны ордэр. Паўночны порцік Эрэхтэёна ў Афінах. 421—406 да н.э.

т. 7, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

иони́ческий

1. ист. іані́чны, іані́йскі;

иони́ческий диале́кт лингв. іані́чны (іані́йскі) дыяле́кт;

2. архит. іані́чны;

иони́ческий о́рдер (стиль) іані́чны о́рдэр (стыль).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

О́РДЭР архітэктурны,

пэўнае спалучэнне нясучых і нясёных частак стоечна-бэлечнай канструкцыі, іх структура і маст. апрацоўка. Як маст выразная форма выкарыстоўваўся ў манум. архітэктуры ў старажытнасці (Стараж. Егіпет, асіра-вавілонскае дойлідства). Класічная сістэма О. склалася ў Стараж. Грэцыі; асн. О. атрымалі найменні ад назваў плямён і абласцей: дарычны ордэр, іанічны ордэр, карынфскі ордэр. Разнавіднасць дарычнага О. — тасканскі ордэр, карынфскага і іанічнага — кампазітны ордэр. Абавязковыя састаўныя часткі О.: нясучыя — калона (аздобленая канелюрамі) з капітэллю і базай (у дарычным О. без базы), часам з п’едэсталам; нясёныя — антаблемент, які складаецца з архітрава, фрыза і карніза. Дэталі О. ўпрыгожваюць разнымі ці цягавымі профілямі — абломамі архітэктурнымі. Асаблівасці кожнага О. — у прапорцыях, прарысоўцы абломаў і формах капітэлі. Змена суадносін паміж нясучымі і нясёнымі часткамі О. надае яму і збудаванню ў цэлым разнастайныя маштабнасць і характар (напр., лаканічнасць і мужнасць — дарычны О., лёгкасць і вытанчанасць — іанічны і карынфскі О.). О. і ордэрныя сістэмы выкарыстоўваліся ў розныя гіст. эпохі (у архітэктуры Стараж. Рыма, рэнесансу, барока, класіцызму). У эпоху Стараж. Рыма і пазней ужываліся шмат’ярусныя ордэрныя кампазіцыі, ордэрныя чляненні сцяны з выкарыстаннем паўкалон і пілястраў, пашыраны О. або яго асобныя элементы ў спалучэнні са скляпеністымі або арачнымі канструкцыямі (Калізей, базілікі і ратонды Стараж. Рыма, арачныя каланады ў эпоху Адраджэння). З 15 ст. О. стаў адным з гал. кампанентаў у зах.-еўрап. архітэктуры. У рус. дойлідстве пашыраны з канца 17 ст. На Беларусі О. і ордэрныя сістэмы выкарыстоўваліся ў культавай, палацавай, грамадз. архітэктуры стыляў барока, класіцызму, эклектыкі, мадэрну, неакласіцыстычных кірункаў, у архітэктуры 1940—50-х г.

С.​А.​Сергачоў.

Ордэры архітэктурныя. Грэчаскія: 1 — дарычны; 2 — іанічны; 3 — карынфскі. Рымскія: 4 — тасканскі; 5 — дарычны; 6 — іанічны; 7 — карынфскі.

т. 11, с. 448

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПА́ТРЫ (Patrai),

горад у Грэцыі, на п-ве Пелапанес. Адм. ц. нома Ахея. Стараж. іанічны горад. Каля 200 тыс. ж. (2000). Марскі порт, чыг. ст., аэрадром. Паромная сувязь з г. Брындызі (Італія). Прам-сць: маш.-буд., шынная, дрэваапр., гарбарная, харчасмакавая, тэкст., папяровая. Ун-т. Турызм.

т. 12, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)