Я́сны

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
м.
Н. Я́сны
Р. Я́снага
Д. Я́снаму
В. Я́сны
Т. Я́сным
М. Я́сным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

я́сны, -ая, -ае.

1. Яркі, зіхатлівы.

Я. месяц.

2. Светлы, нічым не зацемнены.

Яснае неба.

Ясная ноч.

Сягоння ясна (прысл.).

3. перан. Нічым не засмучаны, спакойны.

Я. твар.

Я. позірк.

4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.

Ясныя абрысы гор.

Ясная дыкцыя.

Абстаноўка ясная.

Я. намер.

Усё было ясна (безас., у знач. вык.).

5. Лагічны, стройны, дакладны.

Я. розум.

Я. адказ.

|| наз. я́снасць, -і, ж.

Унесці я. у гэта пытанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

я́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́сны я́сная я́снае я́сныя
Р. я́снага я́снай
я́снае
я́снага я́сных
Д. я́снаму я́снай я́снаму я́сным
В. я́сны (неадуш.)
я́снага (адуш.)
я́сную я́снае я́сныя (неадуш.)
я́сных (адуш.)
Т. я́сным я́снай
я́снаю
я́сным я́снымі
М. я́сным я́снай я́сным я́сных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

я́сны в разн. знач. я́сный;

я. ме́сяця́сный ме́сяц;

я́снае не́бая́сное не́бо;

я́сныя во́чыя́сные глаза́;

я. адка́зя́сный отве́т;

я́сныя ду́мкія́сные мы́сли;

я́сныя абры́сы горя́сные очерта́ния гор;

я́сная спра́вая́сное де́ло;

як гром з я́снага не́ба — как гром среди́ я́сного не́ба;

наве́сці цень на я. дзень — навести́ тень на плете́нь (на я́сный день)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́сны, ‑ая, ‑ае.

1. Яркі, светлы. Ясныя колеры залівалі заводскі двор. Чорны. На ясным небе загараліся зоркі. Колас.

2. Бязвоблачны, бясхмарны, чысты. У небе не было ні хмаркі, стаяў ясны сонечны дзень. Гурскі. Не пакідай, мой вечар ясны, Злажыўшы крылы на зары, Як месяц чысты, непагасны, Як рэха летняе ў бары. Вярба. // перан. Нічым не засмучаны; ціхамірны. Твар у.. [Кіры] быў чысты, ясны. Карпаў.

3. перан. Які не патрабуе дадатковага тлумачэння; зразумелы, просты. Усе ўважліва слухаюць простыя і ясныя словы. Якімовіч. [Міканор:] — Адным словам, абстаноўка ясная. Мележ.

4. Акрэслены, добра бачны, выразна ўспрымальны. Ясныя абрысы гор. Ясная дыкцыя. Ясны почырк. Ясны гук званоў. □ Глядзі, якія ясныя шляхі Адкрыты перад намі. Кірэенка.

5. Лагічны, пераканаўчы, дакладны. Ясны адказ. // Здольны лагічна мысліць. Ясны розум падказваў Кастусю, што яшчэ не ўсё страчана. Якімовіч. Галава была на дзіва яснай, светлай, увага іранічна сканцэнтраванай. Васілёнак.

6. Уст. Знатны, вяльможны, багаты. Нарэшце пасланец перадае лёкаю ад яснай пані 25 рублёў гасцінца і абяцанне прыбаўкі 5 рублёў у месяц да яго заробку. Мядзёлка.

•••

Навесці цень на ясны дзень гл. навесці.

Як гром з яснага неба гл. гром.

Ясная справа гл. справа.

Ясны сокал (нар.-паэт.) — тое, што і сокал (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́сна прысл разм, я́сны

1. klar;

я́снае не́ба klrer [hller] Hmmel;

я́снае надво́р’е hiteres [frundliches] Wtter;

2. перан (зразумелы, просты) dutlich, klar;

я́сна гавары́ць klar [verständlich] sprchen*;

я́сна разуме́ць gut versthen*;

зрабі́цца больш я́сным klrer wrden, an Klrheit gewnnen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ясны, светлы, яркі, зыркі, відны, бясхмарны, бязвоблачны; прамяністы, праменны, асляпляльны, слепкі, сляпучы, сонечны, месячны (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

праме́нна-я́сны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. праме́нна-я́сны праме́нна-я́сная праме́нна-я́снае праме́нна-я́сныя
Р. праме́нна-я́снага праме́нна-я́снай
праме́нна-я́снае
праме́нна-я́снага праме́нна-я́сных
Д. праме́нна-я́снаму праме́нна-я́снай праме́нна-я́снаму праме́нна-я́сным
В. праме́нна-я́сны (неадуш.)
праме́нна-я́снага (адуш.)
праме́нна-я́сную праме́нна-я́снае праме́нна-я́сныя (неадуш.)
праме́нна-я́сных (адуш.)
Т. праме́нна-я́сным праме́нна-я́снай
праме́нна-я́снаю
праме́нна-я́сным праме́нна-я́снымі
М. праме́нна-я́сным праме́нна-я́снай праме́нна-я́сным праме́нна-я́сных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

паго́длівы, -ая, -ае.

Добры, ясны, цёплы ў адносінах да пагоды.

Стаяў п. дзень.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акрэ́слены, -ая, -ае.

Які трывала ўсталяваўся; ясны, выразны.

А. план дзеянняў.

|| наз. акрэ́сленасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)