яршы́сты, -ая, -ае.

1. Шчаціністы, віхрасты, які тырчыць угару (пра валасы).

Яршыстыя бровы.

2. перан. Няўступчывы, задзірысты.

Я. хлопец.

|| наз. яршы́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яршы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. яршы́сты яршы́стая яршы́стае яршы́стыя
Р. яршы́стага яршы́стай
яршы́стае
яршы́стага яршы́стых
Д. яршы́стаму яршы́стай яршы́стаму яршы́стым
В. яршы́сты (неадуш.)
яршы́стага (адуш.)
яршы́стую яршы́стае яршы́стыя (неадуш.)
яршы́стых (адуш.)
Т. яршы́стым яршы́стай
яршы́стаю
яршы́стым яршы́стымі
М. яршы́стым яршы́стай яршы́стым яршы́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

яршы́сты прям., перен. ерши́стый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

яршы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Шчаціністы, віхрасты; калючы. Зайцаў насупіў яршыстыя бровы. Даніленка. Сын, з яршыстым чубчыкам на галаве, сядзіць за сталом насупраць бацькі. Грамовіч.

2. перан. Няўступчывы, заўзяты; задзірлівы. Янука Лапату Андрэй не любіў. Яршысты, злосны чалавек. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яршы́сты у розн. знач. wderborstig

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ерши́стый прям., перен. яршы́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пёрысты ’злосны’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Да пер’е, пяро (гл.). Суфікс -ы‑с/л‑ы, як у яршысты ’натапыраны’. Перанос семантыкі паводле падабенства: натапыранасць птушак ці жывёлаў — прыкмета іх раззлаванасці.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)