Янзен Л. Э. Ф., гл. Койдула Л.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЙДУЛА ((Koidula) Лідзія) (сапр. Янзен Лідзія Эміліс Фларэнціна; 24.12. 1843, г.п. Вяндра Пярнускага пав., Эстонія — 11.8.1886),
эстонская пісьменніца. Скончыла жаночую школу ў Пярну (1861). Друкавалася з 1863 (зб. апавяданняў «Мельнік і яго нявестка»). Аўтар зб-каў паэзіі «Лугавыя кветкі» (1866), «Салавей з берагоў Эмаёгі» (1867), прасякнутых любоўю да радзімы, народа, імкненнем абудзіць нац. самасвядомасць. Лірыка-рамант. вершы К. адметныя смеласцю паэт. вобразаў, узвышанасцю пачуццяў; многія з іх сталі нар. песнямі. Яе п’есы «Стрыечны браток з Саарэмаа» (1870), «Гэтакі Мульк, або Сто пураў солі» (1872), «Гарэлка сватоў» (1880, апубл. 1946) — вытокі нац. драматургіі і т-ра. Асобныя творы К. на бел. мову пераклаў І.Скурко.
Тв.:
Рус. пер. — Избранное. М., 1961.
т. 8, с. 379
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кі́шка 1 ’частка стрававальнага апарата’ (ТСБМ, Мат. Гом., ТС, Сл. паўн.-зах., Грыг., Бяльк., Яруш.). Укр. кишка, рус. кишка ’тс’, балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў пры прадзенні’, польск. kiszka ’кішка’, чэш. kyška ’тс’, палаб. tʼai̯sə (< *kyša) ’нырка’. Надзейнай этымалогіі не існуе. Ст.-інд. kósthaḥ ’вантробы’ не мае словаўтваральнага тлумачэння (ад і.-е. *(s)keu̯‑ ’пакрываць’). Гл. Бернекер, 679; Покарны, 951–953. Да іншага індаеўрапейскага архетыпа ўзводзіць прасл. kyšьka Янзен (ZfSIPh, 15, 49–60): і.-е. *keu̯ *kū‑s ’выпукласць’. Нельга лічыць таксама надзейным супастаўленне з прасл. kyšěti ’кішэць’ (гл. кішэць) (Брукнер, 231). Існуе магчымасць больш простай версіі. Балг. кишка ’квач для ўвільгатнення пальцаў’, бясспрэчна, да киша ’слота, хлюпа’ (серб.-харв. кѝшати ’мачыць, размочваць’). Параўн. польск. kiszka ’кіслае малако’, чэш. kyška ’тс’. Гэта, магчыма, значыць, што старажытны чалавек меў некаторае ўяўленне пра наяўнасць брадзільных працэсаў у кішэчніку (параўн. Янзен, 59–60).
Кі́шка 2 ’хамуціна’ (Сл. паўн.-зах., Сцяшк.). Параўн. кічка 1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)