МАРСКІ́Я ЯЗЫКІ (Soleoidea),

падатрад (або надсямейства) рыб атр. камбалападобных, 2 сям.: касаротыя, або правабаковыя (Soleidae) і левабаковыя (Cynoglossidae); каля 40 родаў, некалькі дзесяткаў відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах (у Азоўскім і Чорным м. трапляюцца касарот — Solea laskaris і салея насатая — S. nasuta), некат. віды — у прэсных водах. Жывуць у прыбярэжнай зоне.

Даўж. да 60 см, маса да 4 кг. Цела падоўжанае, языкападобнае (адсюль назва). Пярэдні край галавы закруглены і выдаецца над рылам. Рот маленькі, косы. Кормяцца беспазваночнымі, дробнай рыбай. Аб’ект промыслу.

Марскі язык.

т. 10, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

язы́к

‘орган у ротавай поласці; металічны стрыжань у звоне і інш.’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. язы́к языкі́
Р. языка́ языко́ў
Д. языку́ языка́м
В. язы́к языкі́
Т. языко́м языка́мі
М. языку́ языка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

язы́к

‘палонны’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. язы́к языкі́
Р. языка́ языко́ў
Д. языку́ языка́м
В. языка́ языко́ў
Т. языко́м языка́мі
М. языку́ языка́х

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

абяссла́віць, -ла́ўлю, -ла́віш, -ла́віць; -ла́ўлены; зак., каго-што (кніжн.).

Зняславіць, зняважыць, зганьбаваць.

Злыя языкі абясславілі чалавека.

|| незак. абяссла́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

по́лымя, -я, н.

Агонь, які ўзнімаецца над тым, што гарыць.

Языкі полымя.

П. партызанскай барацьбы (перан., высок.: уздым.).

|| прым. по́лымны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Салапа́ць ’гарэць (аб вялікім агні)’ (Мат. Гом.), салыпну́ць ’успыхнуць (пра пламя)’ (Сл. ПЗБ). Відаць, метафарычнае; да салыпаць, салупаць (гл.). Параўн. яшчэ вобразны выраз языкі полымя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ВА́ТНАЁКУДЛЬ, Ватна-Ёкуль (Vatnajökull),

самы вялікі покрыўны ледавік Ісландыі. Укрывае вулканічны масіў на ПдУ краіны. Пл. 8390 км², магутнасць лёду да 1000 м; ледавіковыя языкі апускаюцца да ўзбярэжжа Атлантычнага ак. Выш. пакатага купала 600—2000 м. Над Ватнаёкудлем узнімаецца самая высокая вяршыня вострава — г. Хванадальсхнукур (2119 м). Вывяржэнні вулканаў, у т. л. падлёдавых, выклікаюць катастрафічныя паводкі.

т. 4, с. 36

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУРКЕ́ВІЧ (Карл Станіслававіч) (н. 17.10.1926, г. Мазыр),

поўны кавалер ордэна Славы. У Вял. Айч. вайну ў партызанах, разведчык, з 1944 на фронце. Радавы К. вызначыўся ў 1945 у баях на тэр. Германіі: 4 лютага на подступах да г. Франкфурт-на-Одэры, 26 лютага з яго ўдзелам захоплены 2 «языкі», 19—20 крас. на левым беразе Одэра падняў байцоў у атаку.

т. 9, с. 49

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.

1. Ледзь свяціцца.

У акне мігцеў скупы агеньчык.

2. Свяціць няроўным бляскам.

За лесам мігцелі языкі полымя.

3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.

Мігцелі думкі ў галаве.

|| наз. мігце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

scandalous [ˈskændələs] adj.

1. сканда́льны, гане́бны, абура́льны;

scandalous behaviour гане́бныя паво́дзіны

2. паклёпніцкі;

scandalous rumours паклёпніцкія чу́ткі;

scandalous tongues злы́я языкі́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)