5.перен. (язвительный человек) разг.я́зва, -вы м. и ж.; з’е́длівец, -ліўца м., з’е́длівы чалаве́к;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
я́зва, ‑ы, ж.
1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю.«Звязда».
2.Уст. Мор, эпідэмія.
3.перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада.Гіст. бел. сав. літ.
4.перан.Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе.Краўчанка.
•••
Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.
Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)