я́вар, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Дрэва сямейства кляновых; белы клён.

Высокі я.

2. -у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва.

|| прым. я́варавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Я́вар

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Я́вар
Р. Я́вара
Д. Я́вару
В. Я́вар
Т. Я́варам
М. Я́вары

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́вар

‘драўніна’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. я́вар
Р. я́вару
Д. я́вару
В. я́вар
Т. я́варам
М. я́вары

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́вар

‘дрэва’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. я́вар я́вары
Р. я́вара я́вараў
Д. я́вару я́варам
В. я́вар я́вары
Т. я́варам я́варамі
М. я́вары я́варах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́вар

1. -ра, (о древесине и собир.) -ру м., бот. я́вор;

2. обл., бот. а́и́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

я́вар, ‑а і ‑у, м.

1. ‑а. Дрэва сямейства кляновых з вялікімі пяцілопасцевымі лістамі; белы клён (у Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўнае дрэва ў парках і садах). Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны. Багдановіч. / ‑у, у знач. зб. Пасадка явару.

2. ‑у; толькі адз. Драўніна гэтага дрэва. Паркет з явару.

3. ‑у. Абл. Аер. [Рэчка] нешырокая, з нізкімі берагамі, якія густа зараслі яварам, сітнягом і чаротам. Якімовіч. Не шумі, човен, па явару, не пужай качак маладзенькіх. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Явар 11/521 (іл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

я́вар м. бат. Brg¦ahorn m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

я́вар

1. Зараснік аеру Acorus (Слаўг.). Тое ж я́рай (Рэч.), я́варышча (Слаўг.).

2. Вярба (Нас., Нясв. Юшк.).

3. Плата́н Acer pseudo-platanus; платанавы прысады, зараснік (БРС).

с. Явар Дзятл.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Явар М. 2/222; 11/521

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)