Этруская мова 7/285

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

этру́скі, -аў, адз. этру́ск, -а, м.

Старажытныя плямёны, якія насялялі ў 1-м тысячагоддзі да н.э. паўночны захад Апенінскага паўвострава.

|| прым. этру́скі, -ая, -ае.

Этруская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

этру́скі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. этру́скі этру́ская этру́скае этру́скія
Р. этру́скага этру́скай
этру́скае
этру́скага этру́скіх
Д. этру́скаму этру́скай этру́скаму этру́скім
В. этру́скі (неадуш.)
этру́скага (адуш.)
этру́скую этру́скае этру́скія (неадуш.)
этру́скіх (адуш.)
Т. этру́скім этру́скай
этру́скаю
этру́скім этру́скімі
М. этру́скім этру́скай этру́скім этру́скіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

этру́скі 1, ‑аў; адз. этруск, ‑а, м.; этруска, ‑і, ДМ ‑русцы; мн. этрускі, ‑сак; ж.

Адзін з народаў старажытнай Італіі.

этру́скі 2, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да этрускаў; які належыць, уласцівы ім. Этруская мова. Этрускае мастацтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МЕРЫМЭ́ ((Mérimée) Праспер) (28.9.1803, Парыж — 23.9.1870),

французскі пісьменнік. Чл. Франц. акадэміі (з 1844). Скончыў Сарбону (1823). Першы твор — зб. аднаактовых п’ес «Тэатр Клары Газуль» (1825), аўтарства якіх прыпісваў прыдуманай ім ісп. пісьменніцы і актрысе. Містыфікацыяй у духу рамант. часу з’явіўся зб. празаічных балад «Гюзла...» (1827), якія выдаваў за паўд.-слав. фальклор. Гіст. драма «Жакерыя» (1828) пра антыфеад. сял. паўстанне 14 ст. ў Францыі. Асуджэнне рэліг. нецярпімасці і фанатызму ў гіст. рамане «Хроніка панавання Карла IX» (1829) пра трагічныя падзеі ў Варфаламееўскую ноч 1572. Пісаў навелы, адметныя маст. выразнасцю, псіхалагізмам, стылявой стрыманасцю і дакладнасцю, т.зв. экзатычныя («Матэа Фальконе», «Таманга», абедзве 1829; «Каломба», 1840; «Кармэн», 1845), на тагачасную франц. тэматыку («Этруская ваза», «Партыя ў трык-трак», абедзве 1830; «Двайная памылка», 1833; «Арсена Гіё», 1844), фантаст. («Венера Ільская», 1837; «Локіс», 1869). Аўтар даследаванняў па гісторыі мастацтва, л-ры, перакладчык твораў А.​Пушкіна, М.​Гогаля, І.​Тургенева. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.​Вольскі, З.​Жук, А.​Істомін, Н.​Мацяш, С.​Шупа. Многія навелы М. экранізаваны, на сюжэт навелы «Кармэн» напісана аднайм. опера Ж.​Бізэ. БДТ-1 паст. яго драму «Жакерыя» (1934), Бел. т-р імя Я.​Коласа — «Тэатр Клары Газуль» (1944).

Тв.:

Бел. пер. — Кармен. Мн., 1936;

Варфаламееўская ноч. Мн., 1938;

Жакерыя: Сцэны з феадальных часоў. Мн., 1940;

Навелы. Мн., 1990;

Рус. пер.Собр. соч. Т. 1—4. М., 1983.

Літ.:

Фрестье Ж Проспер Мериме. М., 1987.

С.​Дз.​Малюковіч.

П.Мерымэ.

т. 10, с. 297

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)