Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
э́тыкаж., в разн. знач.э́тика
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ЛАПЦЁНАК Сяргей Данілавіч (н. 1.5. 1935, в. Васільеўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф і сацыёлаг. Д-рфілас.н. (1984), праф. (1986). Скончыў БДУ (1958). З 1963 у БДУ (у 1972—74 заг. кафедры, з 1986 заг. лабараторыі). Навук. працы па праблемах тэорыі этыкі, маральнага выхавання, сямейна-шлюбных адносін, каштоўнасных арыентацыях і паводзін моладзі.
Тв.:
Семья и духовное развитие личности. Мн., 1977;
Система нравственного воспитания. М., 1982;
Советская семья: соц.-этич. пробл. Мн., 1985;
Этика и этикет. Мн., 1998;
Духовно-нравственный мир учащейся молодежи. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МЧЫК Віктар Мікалаевіч (н. 11.8.1946, г. Брэст),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1995), праф. (1999). Скончыў Брэсцкі тэхнікум чыг. транспарту (1965), фіз.ф-тБДУ (1973). У 1973—99 працаваў у БДУ, з 2000 заг. кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці Бел. ун-та культуры. Даследуе праблемы пед. эрганомікі, вучэбнага дэманстрацыйнага эксперыменту па фізіцы, выкладання фізікі ў сярэдніх навуч. установах і ВНУ, этыкі педагога, феномена творчасці і выхавання творчай асобы і інш.
Тв.:
Наглядность в демонстрационном эксперименте по физике: (Эргономический подход). Мн., 1983 (разам з А.М.Саржэўскім);
Воспитание творческой личности Мн., 1998;
Этика педагога. Мн., 1999 (разам з Я.А.Саўчанка);
Перевоспитание как педагогическая иллюзия // Гуманіт.-экан. весн. 1999. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАПА́РДЗІ (Léopardi) Джакома (29.6. 1798, г. Рэканаці, Італія — 14.6.1837),
італьянскі пісьменнік. З маленства пакутаваў ад невылечнай хваробы, што паўплывала на рамант. настраёвасць лірыкі. Песімізм яго паэзіі сугучны матывам «сусветнага жалю» Дж.Байрана. Асн. матывы — трагізм жыцця, ілюзорнасць шчасця і славы, палкая абарона свабоды. Лепшы твор — зб.філас., паліт. і інтымнай лірыкі «Песні» (1831). У патрыят. канцонах («Да Італіі», «На помнік Дантэ», абедзве 1818), філас. ідыліях («Бясконцасць», 1819) услаўляў мінулае Італіі, самаахвярнасць у імя радзімы. Аўтар сатыр. паэмы «Параліпамены Вайны мышэй і жаб» (выд. 1842), філас.-эстэт. і філал. прац («Творы на тэмы маралі», 1827; «Думкі», 1845). Перакладаў Гамера, Сіманіда, Вергілія і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Баршчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАЎ Леанід Васілевіч (н. 19.3.1934, с. Мікалаеўка Вейдзелеўскага р-на Белгародскай вобл., Расія),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1981), праф. (1984). Скончыў БДУ (1957). З 1960 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1974 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (у 1974—92 заг. кафедры). З 1998 у Бел. ін-це кіравання, фінансаў і эканомікі. З 1999 у Бел.нац.тэхн. ун-це. Навук. працы па праблемах тэорыі і метадалогіі пазнання, мадэліравання і сімвалізму ў культуры. Распрацаваў канцэпцыі суадносін асобасных і надасобасных ведаў, метафарычных і тэарэт. мадэлей у пазнанні, ролі міфа і сімвала ў развіцці рацыянальна-вобразнага светаразумення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУТАЛІ́ЗМ (ад англ. brutal грубы), неабруталізм,
кірунак архітэктуры, прадстаўнікі якога імкнуцца максімальна выявіць архітэктоніку простых і грубых арх. масаў. Узнік у 1950-я г. ў Вялікабрытаніі (арх. А. і П.Смітсаны), пашырыўся ў Зах. Еўропе, ЗША і Японіі. Праграмнае для бруталізму — адмаўленне ад дэкар. прыёмаў, якія хаваюць натуральную фактуру жалезабетону, цэглы, сталі, шкла і інш. матэрыялаў. Сярод найб. вядомых пабудоў гэтага кірунку: школа ў Ханстэнтане (1949—54) і будынак рэдакцыі час. «Эканаміст» у Лондане (1964, арх. абодвух Смітсаны), ін-т Марчалонджы ў Мілане (1959, арх. В.Вігано), жылы комплекс Парк-Хіл у Шэфілдзе (1955—61, арх. Дж.Лін, А.Сміт і інш.), лабараторыі А.Н.Рычардса Пенсільванскага ун-та ў Філадэльфіі (1957—61, арх. Л.Кан).
Літ.:
Бэнем Р. Новый брутализм: Этика ил эстетика?: Пер. с англ.М., 1973.
Да арт.Бруталізм. Медыцынскія даследчыя лабараторыі Пенсільванскага універсітэта ў Філадэльфіі. Арх. Л.Кан. 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫКЁР (Ricoeur) Поль (н. 27.2.1913, г. Валанс, Францыя),
французскі філосаф, прадстаўнік герменеўтыкі. Праф. Страсбурскага (з 1948), Парыжскага і Чыкагскага (з 1956) ун-таў. Спалучае тэндэнцыі фенаменалогіі, экзістэнцыялізму, персаналізму і псіхааналізу на аснове рэліг. разумення. На яго думку, у цэнтры філасофіі павінна быць асоба як творца свету культуры. Для аналізу асобы прапанаваў рэгрэсіўна-прагрэсіўны метад, які прадугледжвае асэнсаванне з’яў у дыялект. адзінстве мінулага, сучаснага і будучыні. У працы «Філасофія волі» (т. 1—2, 1950—60) сцвярджаў, што эфектыўна-валявыя акты суб’екта прэваліруюць над пазнавальнымі ў асэнсаванні наваколля. Распрацаваў тэорыю інтэрпрэтацый, паводле якой усе праявы чалавечай дзейнасці і культуры (міфалогія, рэлігія, мастацтва і інш.) з’яўляюцца сімвалічным тэкстам, што характарызуецца ітэнцыянальнай структурай падвойнага значэння (у час інтэрпрэтацыі за першым сэнсам павінен узнікаць іншы).
Тв.:
Рус.пер. — Герменевтика. Этика. Политика: Моск. лекции и интервью. М., 1995;
Конфликт интерпретаций: Очерки о герменевтике. М., 1995;
Герменевтика и психоанализ. Религия и вера. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯСКЕ́ВІЧ Ядвіга Станіславаўна (н. 26.9.1949, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. філосаф, педагог. Д-рфілас.н. (1992), праф. (1994). Чл.-кар. Акадэміі адукацыі (1999). Скончыла БДУ (1974), дзе і працуе з 1979 (з 1998 у Рэсп. ін-це Вышэйшай школы БДУ: заг. кафедры, з 2001 адначасова прарэктар). Навук. працы па філасофіі і метадалогіі паліт. навукі, сац. і паліт. філасофіі. Адзін з аўтараў падручнікаў і навуч. дапаможнікаў па сац. філасофіі, сацыялогіі, логіцы, правах чалавека, этыцы, рэлігіязнаўстве і інш.
Тв.:
Определения и их роль в научном познании. М., 1986;
В поисках идеала строгого мышления. Мн., 1989;
Аргументация в науке. Мн., 1992;
Политический риск в контексте глобализации мировой истории. Мн., 2001;
Постижение истории: онтологический и гносеологический подходы. Мн., 2003 (у сааўт.);
Человек. Общество. Государство. Мн., 2003;
Биомедицинская этика. Мн., 2003 (у сааўт);
Современная наука: ценностные ориентиры. 2 изд. Мн., 2003 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭТЫКЕ́Т (ад франц. étiquette),
сукупнасць правіл і форм паводзін, вызначаны парадак зносін у пэўным сац. асяроддзі; частка знешняй культуры грамадства. Э. уключае паводзіны ў грамадскіх месцах, формы звароту і прывітання, адзенне, манеры, уменне паводзіць сябе за сталом, сустракаць і праводзіць гасцей і г.д. Адрозніваюць Э. агульнаграмадз., дыпламат., вайсковы, прыдворны, вышэйшага свету і да т.п. Ужо ў творах Платона, Арыстоцеля, Р.Дэкарта падкрэслівалася роля выхавання і пачцівасці. Эразм Ратэрдамскі ў кнізе «Аб правілах добрага тону» пісаў пра ролю ветлівасці і паважальнага тону, каб зрабіць зносіны як мага больш прыемнымі. Першы ў Расіі збор прыстойных манер выдадзены ў 1717 пад назвай «Юнацтва сумленнае люстэрка, або Наказ для жыццёвага абыходжання». Выхаванне пачцівасці і тактоўных паводзін адбываецца найперш у сям’і. Гл. таксама Манера, Такт.
Літ.:
Васильев-Гангнус Л. Правила этикета. М., 1992;
Вольф И. Современный этикет. М., 1997;
Панкеев И. Обычаи и традиции русского народа. М., 1999;
Кондиченко Л.К., Симонова С.М. Культура этикета. Мн., 2002;