эсэ́ра-меншаві́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эсэ́ра-меншаві́цкі эсэ́ра-меншаві́цкая эсэ́ра-меншаві́цкае эсэ́ра-меншаві́цкія
Р. эсэ́ра-меншаві́цкага эсэ́ра-меншаві́цкай
эсэ́ра-меншаві́цкае
эсэ́ра-меншаві́цкага эсэ́ра-меншаві́цкіх
Д. эсэ́ра-меншаві́цкаму эсэ́ра-меншаві́цкай эсэ́ра-меншаві́цкаму эсэ́ра-меншаві́цкім
В. эсэ́ра-меншаві́цкі (неадуш.)
эсэ́ра-меншаві́цкага (адуш.)
эсэ́ра-меншаві́цкую эсэ́ра-меншаві́цкае эсэ́ра-меншаві́цкія (неадуш.)
эсэ́ра-меншаві́цкіх (адуш.)
Т. эсэ́ра-меншаві́цкім эсэ́ра-меншаві́цкай
эсэ́ра-меншаві́цкаю
эсэ́ра-меншаві́цкім эсэ́ра-меншаві́цкімі
М. эсэ́ра-меншаві́цкім эсэ́ра-меншаві́цкай эсэ́ра-меншаві́цкім эсэ́ра-меншаві́цкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

эсэ́ра-меншаві́цкі полит., ист. эсе́ро-меньшеви́стский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эсэ́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эсэ́р эсэ́ры
Р. эсэ́ра эсэ́раў
Д. эсэ́ру эсэ́рам
В. эсэ́ра эсэ́раў
Т. эсэ́рам эсэ́рамі
М. эсэ́ру эсэ́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

эсе́ро-меньшеви́стский эсэ́ра-меншаві́цкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

«ГО́ЛОС Х А́РМИИ»,

вайсковая газета. Выдавалася ў чэрв.ліст. 1917 у Маладзечне на рус. мове. Мела эсэра-меншавіцкі кірунак. Змяшчала афіц. дакументы, загады ваен. камандавання і інш. Падтрымлівала дзеянні камандавання арміі і Зах. фронту. Выступала за працяг вайны, супраць бальшавікоў. Спыніла выхад у сувязі з утварэннем ВРК арміі і пераабраннем армейскага к-та на карысць бальшавікоў. Замест яе выдаваўся «Бюллетень Военно-революционного комитета Х армии».

т. 5, с. 324

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВАЕ́ННА-РЭВАЛЮЦЫ́ЙНЫ КАМІТЭ́Т ЗАХО́ДНЯГА ФРО́НТУ,

ВРК Заходняга фронту, часовы рэв. орган па правядзенні ўзбр. паўстання на Беларусі і Зах. фронце ў кастр.ліст. 1917. Утвораны 8.11.1917 бальшавікамі Мінска. Старшыня бюро ВРК К.І.Ландар, чл. І.Я.Алібегаў, С.І.Берсан, М.І.Калмановіч, В.В.Каменшчыкаў, В.Г.Кнорын, М.І.Крывашэін, А.Ф.Мяснікоў, М.У.Рагазінскі і інш. Выдаваў «Бюллетень Военно-революционного комитета Западного фронта». Меў аддзелы: грамадз., ваен., гасп., забеспячэння, арганізац. і сувязі, мандатны, інфармацыйны. 17.11.1917 ВРК распусціў эсэра-меншавіцкі К-т выратавання рэвалюцыі Зах. фронту, арыштаваў ваен. камісара Часовага ўрада на Зах. фронце, зняў галоўнакамандуючага Зах. фронту ген. П.С.Балуева, які адмовіўся падпарадкавацца сав. уладзе, і назначыў на яго месца Каменшчыкава, удзельнічаў у ліквідацыі Стаўкі Вярх. галоўнакамандуючага ў Магілёве, накіраваў у штаб герм. Усх. фронту дэлегацыю, якая 4.12.1917 падпісала ў мяст. Солы дагавор пра перамір’е на Зах. фронце. Падрыхтаваў і склікаў з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Зах. Вобласці, 3-і з’езд Саветаў сял. дэпутатаў Мінскай і Віленскай губ., 2-і з’езд армій Зах. фронту, якія выбралі органы сав. улады. Спыніў дзейнасць 9.12.1917 пасля стварэння Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту.

Н.І.Стужынская.

т. 3, с. 442

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)