Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
хай-тэ́к, нескл., м.
1. Самыя новыя навукова-тэхнічныя распрацоўкі.
2. Кірунак у архітэктуры і дызайне, які эстэтычна засвойвае інавацыйныя распрацоўкі перадавых галін навукі і тэхнікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
чалавеказна́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Які мае адносіны да чалавеказнаўства, грунтуецца на чалавеказнаўстве. Аўтары лепшых твораў канца 20‑х — пачатку 30‑х гадоў, у тым ліку і Баранавых, умелі ў шматгалоссі рэчаіснасці адшукаць галоўнае, адшукаць чалавеказнаўчы пласт — той, на якім толькі і можа вырастаць сапраўдная, эстэтычна даўгавечная літаратура.Мушынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЛОК-СЕ́КЦЫЯ,
закончаны для блакіроўкі аб’ёмна-планіровачны элемент (частка) збудавання. Найб. пашырана ў жыллёвым, выкарыстоўваецца ў прамысл. і грамадскім буд-ве. Аўтаномна забяспечана ўсімі інж. сістэмамі, выкарыстоўваецца самастойна і ў спалучэнні з інш. элементамі. Бываюць рáдавыя, тарцовыя, вуглавыя, паваротныя. Даюць магчымасць ствараць эстэтычна выразныя арх. формы і горадабуд. кампазіцыі масавай забудовы, дыферэнцыраваць тыпавыя праекты будынкаў. На Беларусі прыкладам выкарыстання блок-секцыйнага метаду з’яўляюцца дамы жылых раёнаў Усход, Зялёны Луг, Серабранка ў Мінску, Форты ў Гродне, Маскоўскі праспект у Віцебску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНТРЫ́ГА (франц. intrigue ад лац. intrico заблытваю) у літаратуры, складаны вузел падзей, які дапамагае драматызаваць сюжэт твора. Выкарыстоўваецца ў драме і эпасе як сродак непасрэднага і напружанага выяўлення канфлікту. Ствараецца намаганнямі аднаго з бакоў, што сутыкаюцца ў вострай барацьбе, або ўзнікае ў выніку выпадковага збегу абставін. Дае штуршок мэтанакіраваным дзеянням герояў, узмацняе іх ролю ў сюжэце, знешнюю займальнасць твора. Завяршаецца звычайна ў развязцы. Эстэтычна вельмі дзейсная ў творах авантурнага і рамантычнага кірунку («Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» У.Караткевіча). Выкарыстоўваецца і ў рэаліст.псіхал.-аналіт. рамане («Злачынства і кара», «Браты Карамазавы» Ф.Дастаеўскага, «Трэцяе пакаленне» К.Чорнага). У шырокім сэнсе І. — скрытыя, звычайна непрыстойныя, дзеянні для дасягнення сваіх мэт.