Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
эска́рпм., воен.эска́рп
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эска́рпвоен.эска́рп, -па м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
эска́рп, ‑а, м.
Спец.
1. Задняя спадзістая сценка знадворнага рова ваеннага ўмацавання.
2. Супрацьтанкавая земляная загарода, якую ствараюць на схілах мясцовасці, звернутых у бок ворага. Над ціхаю ракой драты, драты, У беразе — ступенькамі эскарпы. Мільгаюць, разяваючы раты, У ціне люстраныя карпы.Калачынскі.
[Фр. escarpe.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЭСКА́РП (франц. escarpe ад італьян. scarpa адкос, схіл),
1) круты адкос рова з унутр. боку доўгачасовага або палявога ўмацавання, які выкарыстоўваўся да пач. 20 ст. як проціштурмавая перашкода. Пры буд-ве крэпасцей і фортаў Э. прыкрываўся сцяной.
2) Процітанкавая земляная загарода ў выглядзе высокага (2—3 м) крутога зрэзу схілу пагорка (15—45°) або павернуты ў бок праціўніка бераг ракі, умацаваны драўляным прыкрыццём (калоды, накатнік), часам камянямі. Э. шырока выкарыстоўваліся ў 2-ю сусв. вайну. Фасы Э. прастрэльваліся фланкіруючым артыл. або кулямётным агнём, подступы мініраваліся. Гл. таксама Загароды ваенныя, Контрэскарп.
І.А.Шор.
Эскарп: 1 — на пакатым схіле; 2 — на стромым схіле.