эпістрафа́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. эпістрафа́ эпістро́фы
Р. эпістрафы́ эпістро́ф
Д. эпістрафе́ эпістро́фам
В. эпістрафу́ эпістро́фы
Т. эпістрафо́й
эпістрафо́ю
эпістро́фамі
М. эпістрафе́ эпістро́фах

Іншыя варыянты: эпі́страфа.

Крыніцы: biryla1987, krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпі́страфа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. эпі́страфа эпістро́фы
Р. эпі́страфы эпістро́ф
Д. эпі́страфе эпістро́фам
В. эпі́страфу эпістро́фы
Т. эпі́страфай
эпі́страфаю
эпістро́фамі
М. эпі́страфе эпістро́фах

Іншыя варыянты: эпістрафа́.

Крыніцы: biryla1987, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпі́страфа

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. эпі́страфа эпі́страфы
Р. эпі́страфы эпі́страф
Д. эпі́страфе эпі́страфам
В. эпі́страфу эпі́страфы
Т. эпі́страфай
эпі́страфаю
эпі́страфамі
М. эпі́страфе эпі́страфах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эпістрафа́ ж., поэт., муз. эпистрофа́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эпістрафа

т. 18, кн. 1, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эпі́страфа, ‑ы, ж.

Стылістычная фігура, якая заключаецца ў паўтарэнні аднаго і таго ж слова або выразу на пачатку і ў канцы ці толькі ў канцы строф, напрыклад: «Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла... Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла». Багдановіч. «У тым сяле, дзе я не быў ніколі, І нават дзе яго шукаць — не знаю, Ёсць хата ў яблынях, парог якое Я толькі ў сне парой пераступаю. І зноў і зноў там, ледзь сцямнее ў полі, Хаджу, як прывід, з вечара да ранку — Ўсё запаветную шукаю брамку У тым сяле, дзе я не быў ніколі». Гілевіч.

[Ад грэч. epistrophe — вярчэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпістрафа́

(гр. epistrophe = вярчэнне)

стылістычная фігура, заснаваная на паўтарэнні аднаго і таго ж слова або выразу на пачатку і ў канцы ці толькі ў канцы строф.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эпистрофа́ поэт., муз. эпістрафа́, -фы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)