э́нны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
э́нны |
э́нная |
э́ннае |
э́нныя |
| Р. |
э́ннага |
э́ннай э́ннае |
э́ннага |
э́нных |
| Д. |
э́ннаму |
э́ннай |
э́ннаму |
э́нным |
| В. |
э́нны (неадуш.) э́ннага (адуш.) |
э́нную |
э́ннае |
э́нныя (неадуш.) э́нных (адуш.) |
| Т. |
э́нным |
э́ннай э́ннаю |
э́нным |
э́ннымі |
| М. |
э́нным |
э́ннай |
э́нным |
э́нных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
э́нны в разн. знач. э́нный
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
э́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які абазначаецца ў формулах умоўным сімвалам — лацінскай літарай N, n у значэнні: любы, які хочаш, усякі (пра велічыні). Энны член. Энны лік.
2. перан. (звычайна са словамі: «колькасць», «лічба»). Нявызначанай велічыні, колькасці, вялікі, неабмежаваны. І ўсё ж сваёй шчодрай рукой Выдала [восень-бухгалтарка], згодна з патрэбамі, Энную суму для ўцехі людской... Кляўко. Ведаю: прысніцца на зорцы ў бядзе радзімы белы абрус, бярозка з-пад Мінска на эннай вярсце, белая Белая Русь. Стрыгалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
э́нный мат., перен., разг. э́нны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
enty
энны (пра колькасць);
po raz enty — у каторы раз
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
umpteenth [ˌʌmpˈti:nθ] adj. infml э́нны (пра колькасць);
For the umpteenth time I tell you I don’t know. У соты раз я гавару табе, што не ведаю.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
nth [enθ] adj.
1. math. n-ны, э́нны, любы́;
ten to the nth power дзе́сяць у э́ннай ступе́ні, дзе́сяць у ступе́ні n;
2. infml э́нны, со́ты, ты́сячны;
for the nth time не раз, като́ры раз, со́ты/ты́сячны раз;
I’ve read it for the nth time. Я прачытаў гэта тысячны раз.
♦
to the nth degree у найвышэ́йшай ступе́ні, надзвыча́йна, да кра́йнасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)