энатэ́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. энатэ́ра
Р. энатэ́ры
Д. энатэ́ры
В. энатэ́ру
Т. энатэ́рай
энатэ́раю
М. энатэ́ры

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Энатэра, гл. Асліннік

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

энатэ́ра, ‑ы, ж.

Адна- або шматгадовая расліна сямейства кіпрэйных з пахучымі жоўтымі кветкамі; асліннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энатэ́ра

(н.-лац. oenothera, ад гр. oinotheras)

травяністая расліна сям. скрыпнёвых з зубчастым лісцем і буйнымі жоўтымі пахучымі кветкамі ў аблісцелых суквеццях, пашыраная ў Амерыцы; на Беларусі заносная; лекавая і дэкаратыўная; асліннік.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

АСЛІ́ННІК,

энатэра, начная свечка (Oenothera), род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. Больш за 200 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Амерыкі, многія занесены на інш. кантыненты. На Беларусі 2 віды: асліннік двухгадовы (Oenothera biennis) і чырвонасцябловы (Oenothera rubricaulis). Трапляюцца каля дарог, на пясчаных мясцінах і берагах рэк.

Пераважна двухгадовыя травяністыя расліны выш. да 1,5 м. Лісце суцэльнае, ланцэтападобнае, чаргаванае, зубчастае; прыкаранёвае авальнае, у разетцы. Кветкі жоўтыя, духмяныя, у гронках. Плод — каробачка. Многія віды і іх гібрыды дэкаратыўныя расліны. Корань мае шмат цукру і пратэіну, прыдатны ў ежу. У насенні да 25% алею. Выкарыстоўваюць у нар. медыцыне пры туберкулёзе, запаленні нырак. Добры меданос.

т. 2, с. 37

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)