эмігра́нцкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эмігра́нцкі эмігра́нцкая эмігра́нцкае эмігра́нцкія
Р. эмігра́нцкага эмігра́нцкай
эмігра́нцкае
эмігра́нцкага эмігра́нцкіх
Д. эмігра́нцкаму эмігра́нцкай эмігра́нцкаму эмігра́нцкім
В. эмігра́нцкі (неадуш.)
эмігра́нцкага (адуш.)
эмігра́нцкую эмігра́нцкае эмігра́нцкія (неадуш.)
эмігра́нцкіх (адуш.)
Т. эмігра́нцкім эмігра́нцкай
эмігра́нцкаю
эмігра́нцкім эмігра́нцкімі
М. эмігра́нцкім эмігра́нцкай эмігра́нцкім эмігра́нцкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эмігра́нцкі эмигра́нтский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эмігра́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да эмігранта, прызначаны для яго. Эмігранцкі пашпарт. Эмігранцкае становішча. // Які складаецца з эмігрантаў. Эмігранцкі гурток.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эмігра́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто эмігрыраваў, знаходзіцца ў эміграцыі.

|| ж. эмігра́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. эмігра́нцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Эмігранцкі Нацыянальны савет Чэхаславакіі 2/290

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

эмигра́нтский эмігра́нцкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

expatriate2 [eksˈpætriət] adj. экспатрыя́нцкі; эмігра́нцкі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ЗВАЖА́Й»,

бел. эмігранцкі часопіс. Выдаецца з 1974 у Канадзе штоквартальна на бел. мове. Мае падзагаловак «Часопіс беларускіх ветэранаў». Змяшчае хроніку эмігранцкага жыцця, матэрыялы пра сустрэчы і з’езды эмігрантаў у Таронта, Кліўлендзе, Нью-Брансуіку, Манчэстры, Лондане. Асвятляе дзейнасць эмігранцкіх арг-цый, падзеі паліт. жыцця на Беларусі. Публікуе маст. творы, рэцэнзіі і інш.

С.​У.​Жумар.

т. 7, с. 33

т. 7, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

emigrant

[ˈemɪgrənt]

1.

n.

эмігра́нт -а m., эмігра́нтка f.

2.

adj.

які́ эмігру́е; эмігра́нцкі

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ІЗЯСЛА́Ў [свецкае імя Бруцкі Іван (Ян); н. 22.1.1926, в. Белавуша Столінскага р-на Брэсцкай вобл.],

бел. эмігранцкі рэліг. і грамадскі дзеяч. Скончыў Манітобскі ун-т (1954) у г. Вініпег (Канада), Укр. правасл. семінарыю ў г. Баўнд Брук (ЗША). У 1943 вывезены на прымусовую працу ў Германію. З 1947 у Канадзе. З 1957 старшыня Згуртавання беларусаў Канады. З 1962 у ЗША, старшыня аддзела Беларуска-амерыканскага задзіночання ў Дэтройце, член рады Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (БАПЦ) за мяжой. У 1979 прыняў сан свяшчэнніка, з 1981 епіскап, з 1984 мітрапаліт БАПЦ. Узначальвае кансісторыю БАПЦ, прымае ўдзел у выданні час. «Царкоўны пасланец».

Л.​У.​Языковіч.

т. 7, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)