Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
белаэмігра́нтшчына, ‑ы, ж., зб.
Разм. Белыя эмігранты; контррэвалюцыянеры, якія эмігрыравалі з Савецкай Расіі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмігра́цыя, -і, ж.
1. Добраахвотнае або вымушанае перасяленне са сваёй радзімы ў іншую краіну па палітычных, эканамічных і іншых матывах.
2. Знаходжанне за межамі сваёй радзімы ў выніку такога перасялення.
Быць два гады ў эміграцыі.
3.зб.Эмігранты.
|| прым.эміграцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
emigration
[,emɪˈgreɪʃən]
n.
1) эміграва́ньне n.
2) эмігра́цыя f. (дзе́яньне й лю́дзі), б) эмігра́нтыpl.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
legalny
legaln|y
легальны; законны;
~i emigranci — легальныя эмігранты
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
эмігра́цыяж.
1.Áuswanderung f -, Emigratión f -; Exíl n -s, -e (высылка);
2.зборн. (эмігранты) Emigratión f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БА́СКІ
(саманазва эўскалдунак),
народ у Іспаніі (правінцыі Навара, Гіпускаа, Біская, Алава), Францыі (дэпартамент Ніжнія Пірэнеі), а таксама ў Лац. Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 1,09 млн.чал. (1987), у тым ліку 800 тыс. у Іспаніі і 130 тыс. у Францыі. Гавораць на баскскай мове. Паводле веравызнання — католікі. Гл. таксама Баскаў краіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ВЫДАВЕ́ЦКА-МАСТА́ЦКІ КЛУБ «ПАГО́НЯ» ў Таронта, грамадска-культурная арг-цыябел. эмігрантаў. Засн. ў студз. 1967 ініцыятыўнай групай беларусаў у г. Таронта (Канада). Членамі клуба з’яўляюцца эмігранты-суайчыннікі, а таксама прадстаўнікі Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, Францыі. Мэта — пашырэнне бел. культуры сярод сародзічаў, прадстаўнікоў інш. нацыянальнасцяў. Пры фін. падтрымцы клуба выходзяць кнігі на бел. і англ. мовах, пласцінкі з бел. песнямі і музыкай, выкананы насценныя гербы, нагрудныя значкі з выявай «Пагоні». Выдае бібліягр. каталогі, арганізуе выстаўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІСІ́ЙЦЫ
(саманазва гальегі),
народ у Іспаніі (асн. насельніцтва рэгіёна Галісія) і Амерыцы (эмігранты). Агульная колькасць 4,14 млн.чал. (1987), у т. л. (1985, ацэнка) 3,12 млн.чал. у Іспаніі, каля 1 млн.чал. у Амерыцы (520 тыс. у Аргенціне, 200 тыс. у Бразіліі, 120 тыс. у Венесуэле, 60 тыс. ва Уругваі, 30 тыс. на Кубе і 20 тыс. у ЗША). Гавораць на галісійскай мове, блізкай да партугальскай. Вызнаюць каталіцызм. Асн.традыц. занятак — сельская гаспадарка; часткова рыбалоўства (на ўзбярэжжы Атлантычнага ак.).