элітарная культура

т. 18, кн. 1, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эліта́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны, належыць да эліты (у 2 знач.). Элітарная адукацыя.

2. Звязаны з буржуазнымі тэорыямі аб натуральным дзяленні грамадства на выбраную меншасць, прызваную займаць у ім пануючае становішча, і масу народа. Элітарныя ідэі.

•••

Элітарная культура — культура для выбраных, якая супрацьпастаўляецца буржуазнымі ідэолагамі т. зв. масавай культуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эліта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. эліта́рны эліта́рная эліта́рнае эліта́рныя
Р. эліта́рнага эліта́рнай
эліта́рнае
эліта́рнага эліта́рных
Д. эліта́рнаму эліта́рнай эліта́рнаму эліта́рным
В. эліта́рны (неадуш.)
эліта́рнага (адуш.)
эліта́рную эліта́рнае эліта́рныя (неадуш.)
эліта́рных (адуш.)
Т. эліта́рным эліта́рнай
эліта́рнаю
эліта́рным эліта́рнымі
М. эліта́рным эліта́рнай эліта́рным эліта́рных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

інтэлектуа́льна-эліта́рны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. інтэлектуа́льна-эліта́рны інтэлектуа́льна-эліта́рная інтэлектуа́льна-эліта́рнае інтэлектуа́льна-эліта́рныя
Р. інтэлектуа́льна-эліта́рнага інтэлектуа́льна-эліта́рнай
інтэлектуа́льна-эліта́рнае
інтэлектуа́льна-эліта́рнага інтэлектуа́льна-эліта́рных
Д. інтэлектуа́льна-эліта́рнаму інтэлектуа́льна-эліта́рнай інтэлектуа́льна-эліта́рнаму інтэлектуа́льна-эліта́рным
В. інтэлектуа́льна-эліта́рны (неадуш.)
інтэлектуа́льна-эліта́рнага (адуш.)
інтэлектуа́льна-эліта́рную інтэлектуа́льна-эліта́рнае інтэлектуа́льна-эліта́рныя (неадуш.)
інтэлектуа́льна-эліта́рных (адуш.)
Т. інтэлектуа́льна-эліта́рным інтэлектуа́льна-эліта́рнай
інтэлектуа́льна-эліта́рнаю
інтэлектуа́льна-эліта́рным інтэлектуа́льна-эліта́рнымі
М. інтэлектуа́льна-эліта́рным інтэлектуа́льна-эліта́рнай інтэлектуа́льна-эліта́рным інтэлектуа́льна-эліта́рных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

элі́та, -ы, ДМі́це, ж., зб.

1. Лепшыя расліны, насенне або жывёлы, якія па сваіх якасцях найбольш прыдатныя для далейшага развядзення (спец.).

2. Прывілеяваныя вярхі грамадства або якой-н. яго часткі; вышэйшы клас.

Уваходзіць у эліту беларускага бізнесу.

3. Лепшыя прадстаўнікі грамадства.

Навуковая э.

|| прым. элі́тны, -ая, -ае (да 1 знач.) і эліта́рны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Элітнае насенне.

Элітны рэстаран.

Элітарная культура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

істэ́блішмэнт

(англ. establishment, ад establish = засноўваць)

кіроўная і элітарная група грамадства, а таксама ўся сістэма ўлады і кіравання.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

elitarny

elitarn|y

прывілеяваны; элітарны; які мае адносіны да эліты; элітны;

~a literatura — элітарная літаратура; літаратура не для ўсіх;

~a dzielnica — элітны раён

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

МА́САВАЯ КУЛЬТУ́РА,

паняцце, якое характарызуе найб. тыповыя спосабы бытавання культуры ў сучасным грамадстве; у шырокім сэнсе — вытв-сць культ. каштоўнасцей, разлічаная на масавы і падпарадкаваны масам ужытак. Узнікла ў 2-й пал. 20 ст.; з’яўляецца прадуктам трансфармацыі сучаснага грамадства, яго пераходу ад індустр. да постіндустр. (інфармацыйнага) тыпу тэхнал. развіцця і звязана з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, павышэннем узроўню адукаванасці мас і дэмакратызацыяй культуры, павелічэннем вольнага часу і інш.

Ахоплівае ўсе віды культуры і субкультуры («субкультуру дзяцінства», сродкі масавай інфармацыі, сістэму дзярж. ідэалогіі і прапаганды, індустрыю вольнага часу і інш.). Вытв-сць, распаўсюджанне і выкарыстанне прадуктаў М.к. маюць індустрыяльна-камерцыйны характар. Сэнсавы дыяпазон М.к. шырокі — ад прымітыўнага кіча да больш складаных і змястоўна насычаных форм (некаторыя віды рок-музыкі, «інтэлектуальны» дэтэктыў і інш.). Яна адпавядае патрэбам масавай аўдыторыі ў эмацыянальнай кампенсацыі і разрадцы, адпачынку, гульнях; адначасова садзейнічае ўкараненню ў свядомасць людзей стандартызаваных норм асабістай культуры, ідэалагічна арыентаванага светаўяўлення, нівеліроўцы поглядаў і густаў. Пашырэнне М.к. адбываецца праз «мас-медыя» — паліграфію, радыё, тэлебачанне, аўдыё- і відэатэхніку і інш., якія забяспечваюць шырокае развіццё і моцнае псіхал. ўздзеянне на масавага спажыўца. Праяўленне М.к. характэрна для ўсіх краін незалежна ад форм дзярж. ладу. Супрацьстаіць М.к. элітарная культура. Адны філосафы і сацыёлагі разглядалі М.к. ў сувязі з канцэпцыяй масавага грамадства і прадказвалі крах «вышэйшай» культуры ў яе сутыкненні з масай, «натоўпам» (Х.​Артэга-і-Гасет, Іспанія; Т.​Адорна, Германія), другія — як гранічнае выяўленне духоўнай несвабоды і сродак адчужэння і прыгнёту асобы (Э.​Фром, Д.​Рысмен, Г.​Маркузе, Я.​Марэна, ЗША), як страшыдла, што пажырае ў чалавеку ўсё чалавечае (Дж.​Оруэл, О.​Хакслі, Вялікабрытанія), як сродак задавальнення запатрабаванняў масавага спажыўца (Т.​Парсанс, ЗША).

Літ.:

Ортега-и-Гассет Х. Эстетика. Философия культуры: Пер. с исп. М., 1991;

Дар или проклятие?: Мозаика массовой культуры. М., 1994.

А.​І.​Галаўнёў.

т. 10, с. 163

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МА́САВАГА ГРАМА́ДСТВА канцэпцыі,

філасофска-гістарычныя і сацыялагічныя канцэпцыі, якія разглядаюць «масавасць» у якасці вызначальнай характарыстыкі ўсіх працэсаў у грамадстве і даюць вытлумачэнне яго спецыфікі. Паводле гэтых канцэпцый, аб’ектыўнымі перадумовамі станаўлення М.г. сталі індустрыялізацыя і урбанізацыя, стандартызацыя вытв-сці і масавае спажыванне, вял. пашырэнне масавай культуры, сродкаў масавай камунікацыі і інфармацыі. У гіст. аспекце вылучаюць некалькі канцэпцый М.г. Элітарная (Х.​Артэга-і-Гасет, О.​Шпенглер, Г.​Лебон, Г.​Тард і інш.), у якой маса разглядаецца як «натоўп», што імкнецца заняць месца эліты — прыроднага лідэра. Настойлівае жаданне аморфнай масы кіраваць грамадствам, навязваць яму свой густ і норавы параджае аўтарытарызм, беззаконне, прыводзіць да ўзнікнення дэструктыўных масавых рухаў (нацыянал-сацыялізм, фашызм і да т.п.). Антытаталітарная (Г.​Арэнт, Э.​Ледэрэр, К.​Мангейм і інш.), у якой М.г. разглядаецца як неаднародная і дэкласаваная супольнасць, заснаваная на жорсткай дзярж.-манапалістычнай арганізацыі, безумоўным падпарадкаванні пануючай эліце, «моцнай асобе». Характэрныя для такога грамадства працэсы атамізацыі сацыяльнай, адчужэння і канфармізму з’яўляюцца вынікам арганізаванага маніпуліравання выгаднымі для эліты настроямі мас, падтрымцы на грамадскім і бытавым узроўнях розных ірацыянальных сац.-паліт. і нацыяналістычных дактрын і рухаў. Ліберальная (Г.​Дж.​Блумер, Ч.​Р.​Мілс, Д.​Рысмэн, Э.​Фром і інш.), у рамках якой на аснове крытыкі адмоўных бакоў індустрыялізму абгрунтоўваецца тэндэнцыя далейшага росту бюракратыі, грамадскай «машынерыі», уніфікацыі «масавага чалавека». Да своеасаблівасцей сучаснага М.г. прадстаўнікі гэтай канцэпцыі адносяць вял. канцэнтрацыю насельніцтва, існаванне велізарнага ўрадавага апарата, буйных эканам. арг-цый, рост дыстанцыі паміж апаратам кіравання і большасцю служачых, адносіны недаверу і нават варожасці паміж людзьмі. Дэмакратычная (Д.​Бел, С.​М.​Ліпсет, Э.​Шылс і інш), у якой працэс масавізацыі разглядаецца як разрыў сувязей, што скоўваюць масы ў традыц. грамадстве і робяць для яе даступным усё, што было раней прывілеяй эліты. Сутнасць М.г. выяўляецца ў цеснай інтэграцыі нар. мас у сістэме сац. ін-таў, засваенні масамі існуючых каштоўнасцей і рэальнага парадку, стварэнні адзінай культуры і сціранні класавых і прафес. адрозненняў.

Літ.:

Ашин Г.К. Доктрина «массового общества». М., 1971;

Яго ж. Современные теории элиты: Критич. очерк. М., 1985;

Ортега-и-Гассет Х. Восстание масс // Ортега-и-Гассет Х. Эстетика. Философия культуры: Пер. с исп. М., 1991;

Лебон Г. Психология народов и масс: Пер. с фр. СПб., 1995;

Психология масс: Хрестоматия. Самара, 1998.

С.​Ф.​Дубянецкі.

т. 10, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)