Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
э́лін
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
э́лін |
э́ліны |
| Р. |
э́ліна |
э́лінаў |
| Д. |
э́ліну |
э́лінам |
| В. |
э́ліна |
э́лінаў |
| Т. |
э́лінам |
э́лінамі |
| М. |
э́ліне |
э́лінах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ЛІ́ЛІНА (сапр. Перавошчыкава) Марыя Пятроўна
(3.7.1866, Масква — 24.8.1943),
расійская актрыса. Нар. арт. Расіі (1933). Жонка К.С.Станіслаўскага. З 1898 працавала ў Маскоўскім Маст. т-ры. Мастацтву актрысы ўласцівы віртуознае сцэн. майстэрства і артыстычнасць. Сярод роляў: Маша, Соня, Наташа, Аня («Чайка», «Дзядзька Ваня», «Тры сястры», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Ліза Бенш («Мікаэль Крамер» Г.Гаўптмана), Эліна («Каля царскай брамы» К.Гамсуна), Лябядкіна («Мікалай Стаўрогін» паводле рамана «Д’яблы» Ф.Дастаеўскага), Дар’я Іванаўна («Правінцыялка» І.Тургенева), Карэніна («Жывы труп» Л.Талстога).
Літ.:
М.П Лилина: [Сб. материалов]. М., 1960.
т. 9, с. 259
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫСТРЫ́ЦКАЯ (Эліна Аўраамаўна) (н. 4.4.1928, Кіеў),
руская актрыса. Нар. арт. СССР (1978). Скончыла Кіеўскі ін-т тэатр. маст. імя І.Карпенкі-Карага (1953). З 1958 у Малым т-ры Расіі. Праф. (1979) Расійскай акадэміі тэатр. мастацтва. Сярод роляў: Юлія Піліпаўна («Дачнікі» М.Горкага, і ў кіно), Дона Ганна («Каменны ўладар» Лесі Украінкі), баранэса Штраль («Маскарад» М.Лермантава), Кручыніна («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага); выканала 7 роляў у спектаклі «Выпадковы вальс» паводле кнігі С.Алексіевіч «У вайны не жаночы твар» (т-р Эстрады). З 1951 здымаецца ў кіно: «Няскончаная аповесць», «Ціхі Дон», «Добраахвотнікі» і інш.
т. 3, с. 374
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВЯ́НА-ГРЭ́КА-ЛАЦІ́НСКАЯ АКАДЭ́МІЯ,
адна з першых агульнаадук. вышэйшых навуч. устаноў у Расіі. Засн. ў Маскве ў 1687 па ініцыятыве Сімяона Полацкага, наз. Эліна-грэч. акадэміяй або Славяна-грэка-лац. вучылішчам. Размяшчалася ў Заіканаспаскім манастыры. Першыя кіраўнікі і выкладчыкі — грэкі-манахі, д-ры Падуанскага ун-та браты Іаанікій і Сафроній Ліхуды. Рыхтавала святароў, перакладчыкаў, рэдактараў кніг, выкладчыкаў. У межах акадэміі ажыццяўляліся рэцэнзаванне духоўных кніг, выпраўленне слав. перакладу Бібліі, барацьба з ератыкамі і вераадступнікамі. У 17 ст. выкладаліся слав., грэч. і лац. мовы, «сем вольных мастацтваў» і багаслоўе. З 18 ст. курс навучання пашырыўся (ням. і франц. мовы, медыцына, фізіка). У 1701 акадэмія перайменавана ў Славяна-лацінскую, у 1775 — у С.-г.-л.а. У 1814 пераўтворана ў Маскоўскую духоўную акадэмію і пераведзена ў Троіца-Сергіеву лаўру. У акадэміі вучыліся многія вядомыя дзеячы рус. культуры 17—18 ст., у т. л. М.В.Ламаносаў, А.Дз.Кантэмір, В.К.Традзьякоўскі, першы рус. д-р медыцыны П.В.Поснікаў і інш.
т. 14, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)