Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
электро́нікаж., физ. электро́ника;
○ ква́нтавая э. — ква́нтовая электро́ника;
я́дзерная э. — я́дерная электро́ника
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
электро́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.
Раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах. // Галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.
•••
Квантавая электроніка — раздзел фізікі, які вывучае працэсы генерацыі і ўзмацнення электрамагнітных хваль, што адбываюцца на аснове індуцыраванага выпрамянення квантавых сістэм (атамаў і малекул).
Ядзерная электроніка — галіна радыёэлектронікі, якая распрацоўвае метады і электронныя прылады для апрацоўкі электрычных і светлавых сігналаў ад дэтэктараў ядзерных выпрамяненняў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
электро́нікаж. Elektrónik f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ЭЛЕКТРО́НІКА,
галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае ўзаемадзеянне зараджаных часціц (электронаў, іонаў і інш.) з эл.-магн. палямі і рэчывам і на яго аснове распрацоўвае метады, прылады і сістэмы перадачы, апрацоўкі і захоўвання інфармацыі, тэхнал. працэсы, шматфункцыянальныя комплексы і інш. Сфарміравалася на мяжы 19 і 20 ст. на аснове навук. даследаванняў Дж.К.Максвела (стварэнне асноў электрадынамікі). У.Сміта (тэорыя фотаправоднасці), К.Ф.Браўна (праводнасць сістэмы метал—паўправаднік), О.У.Рычардсана (тэрмаэлектронная эмісія), В.К.Рэнтгена (рэнтгенаўскія прамяні), Дж.Дж.Томсана (адкрыццё электрона), Х.А.Лорэнца (электронная тэорыя).
Аб’ядноўвае вакуумную, цвердацельную і квантавую электроніку. Вакуумная Э. даследуе: тэрмаэлектронную эмісію, фотаэлектронную эмісію і тунэльную эмісію; фарміраванне і кіраванне патокамі зараджаных часціц і эл.-магн. палямі; катодалюмінесцэнцыю; фізіку і тэхніку высокага вакууму; тэхналогію электроннай, іоннай і лазернай апрацоўкі паверхні і інш.Асн. кірункі развіцця вакуумнай Э. — стварэнне электравакуумных прылад, прылад на аснове дыфракцыйных з’яў, фотаэлектронных і электронна-прамянёвых трубак, газаразрадных прылад і інш.Асн. кірунак цвердацельнай Э. — паўправадніковая Э., якая распрацоўвае і вырабляе розныя віды паўправадніковых прылад (гл.Мікраэлектроніка). Важныя яе раздзелы — акустаэлектроніка, оптаэлектроніка, крыяэлектроніка, ядзерная электроніка, п’езаэлектроніка, магнітаэлектроніка і інш.Найб. важныя кірункі квантавай электронікі — стварэнне квантавых генератараў, квантавых узмацняльнікаў (гл.Лазерная фізіка). Развіццё ўсіх галін Э. ідзе па шляху асваення новых абласцей спектра эл.-магн. ваганняў, павышэння магутнасці генерыруемага выпрамянення, паляпшэння параметраў электронных прылад: узроўню ўласных шумаў, эканамічнасці, хуткадзеяння, надзейнасці і інш. Якасць электроннай апаратуры і ўзровень яе тэхніка-эканам. паказчыкаў залежаць ад удасканалення элементнай базы электроннай тэхнікі.
На Беларусі сістэм. даследаванні па Э. праводзяцца з 1950-х г. у БДУ, Бел.нац.тэхн. ун-це, Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН, а таксама ў Ін-це фізікі, Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў і Ін-це электронікі Нац.АН, у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі і інш.; створана высокаразвітая электронная прамысловасць (НВА «Інтэграл», канцэрн «Планар», ВА «Гарызонт» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
электро́ніка
(ад электрон)
раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах; галіна тэхнікі, якая займаецца распрацоўкай, вытворчасцю і выкарыстаннем электронных прыбораў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
электро́ніка
(англ. electronics, ад гр. elektron = янтар)
1) раздзел фізікі, які вывучае электронныя працэсы ў вакууме, газах, цвёрдых целах;
2) галіна тэхнікі, якая звязана з вытворчасцю і прымяненнем электронных прыбораў;
3) электронныя прыборы, устройствы, машыны.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Біямедыцынская электроніка, гл. Біяэлектроніка
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)