экзістэнцыя́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. экзістэнцыя́льны экзістэнцыя́льная экзістэнцыя́льнае экзістэнцыя́льныя
Р. экзістэнцыя́льнага экзістэнцыя́льнай
экзістэнцыя́льнае
экзістэнцыя́льнага экзістэнцыя́льных
Д. экзістэнцыя́льнаму экзістэнцыя́льнай экзістэнцыя́льнаму экзістэнцыя́льным
В. экзістэнцыя́льны (неадуш.)
экзістэнцыя́льнага (адуш.)
экзістэнцыя́льную экзістэнцыя́льнае экзістэнцыя́льныя (неадуш.)
экзістэнцыя́льных (адуш.)
Т. экзістэнцыя́льным экзістэнцыя́льнай
экзістэнцыя́льнаю
экзістэнцыя́льным экзістэнцыя́льнымі
М. экзістэнцыя́льным экзістэнцыя́льнай экзістэнцыя́льным экзістэнцыя́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экзістэнцыя́льны экзистенциа́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экзістэнцыя́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да экзістэнцыялізму. Экзістэнцыяльная філасофія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экзистенциа́льный экзістэнцыя́льны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

СТРАХ,

1) у псіхалогіі — адмоўная эмоцыя, што ўзнікае ў выніку рэальнай або ўяўнай небяспекі, якая пагражае жыццю арганізма, асобе, яе каштоўнасцям (ідэалам, мэтам, прынцыпам і інш.). Сфарміраваныя рэакцыі С. з’яўляюцца адносна стойкімі і здольныя захавацца нават пры разуменні іх бессэнсоўнасці. Таму выхаванне ўстойлівасці да С. звычайна накіравана не на пазбаўленне ад яго, а на выпрацоўку ўменняў валодаць сабой пры наяўнасці С. Неафрэйдызм разглядае С. як гал. крыніцу неўрозу.

2) Адно з асн. паняццяў экзістэнцыялізму. Уведзена С.​К’еркегорам, які вылучаў звычайны «эмпірычны» С.-боязь, выкліканы канкрэтным прадметам ці абставінамі, і нявызначаны, неўсвядомлены С.-тугу — метафізічны С., які невядомы жывёлам, прадметам якога з’яўляецца нішто; ён абумоўлены тым, што чалавек смяротны і ведае пра гэта. У М.​Хайдэгера С. адкрывае перад «экзістэнцыяй» яе апошнюю магчымасць — смерць. Метафізічны, экзістэнцыяльны С. Ж.​П.​Сартр тлумачыць як С. перад самім сабой, перад сваёй магчымасцю і свабодай.

т. 15, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВІНЫ́ (Vigny) Альфрэд Віктор дэ (27.3.1797, г. Лош, Францыя — 17.9.1863),

французскі пісьменнік. Граф. Чл. Франц. акадэміі (1845). У 1814—27 служыў у каралеўскай арміі. Яго творчасць адна з вяршынь франц. рамантызму. Дэбютаваў як паэт у 1820. Аўтар зб-каў «Вершы» (1822), «Паэмы на старажытныя і новыя сюжэты» (1826). У рамане «Сен-Мар» (т. 1—2, 1826) адлюстраваў сутыкненне рамантычнай асобы з сац.-гіст. рэаліямі. Драмы Віны прысвечаны аналізу ключавых для яго творчасці антыномій — гісторыя і чалавек, які становіцца ахвярай яе паступовага руху («Жонка маршала д’Анкра», 1831), творчая асоба і грамадства («Чатэртон», 1835). У аповесці «Няволя і веліч салдата» (1835) раскрыў супярэчнасці паміж воінскім абавязкам і маральнымі прынцыпамі. Для яго сталай паэзіі характэрны трагічнае светаадчуванне (зб. «Лёсы», выд. 1864), гіст. і экзістэнцыяльны фаталізм, апяванне вернасці перакананням і мужнасці пад ударамі лёсу (паэма «Смерць ваўка», 1843, і інш.). Аўтар рамана «Дафна» (выд. 1913), «Дзённіка паэта» (выд. 1867).

Тв.:

Рус. пер. — Неволя и величие солдата. Л., 1968;

Избранное. М., 1987;

Сен-Мар, или Заговор во времена Людовика XIII;

Стелло, или «Синие дьяволы»: [Романы]. М., 1990.

Літ.. Соколова Т.В. Философская поэзия А. де Виньи. Л., 1981.

К.​М.​Міхееў.

т. 4, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)