экзальта́цыя, -і, ж. (кніжн.).

Стан павышанай узбуджальнасці.

Слухачы ў экзальтацыі.

|| прым. экзальтацы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

экзальта́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. экзальта́цыя
Р. экзальта́цыі
Д. экзальта́цыі
В. экзальта́цыю
Т. экзальта́цыяй
экзальта́цыяю
М. экзальта́цыі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

экзальта́цыя ж. экзальта́ция

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

экзальта́цыя, ‑і, ж.

Стан павышанай узбуджанасці. — Вамі грае экзальтацыя маладосці, — па-бацькоўску маралізаваў Шульц. Гартны.

[Лац. exaltatio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЭКЗАЛЬТА́ЦЫЯ (ад лац. exaltatio уздым, натхненне),

стан крайняга ўзбуджэння, павышанага настрою; у фізіялогіі кароткачасовы перыяд павышанай узбуджальнасці, які ўзнікае ў нерв. тканцы і змяняецца фазай зніжанай узбуджальнасці.

т. 18, кн. 1, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

экзальта́цыя ж. Exaltatión f, Überspánntheit f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

экзальта́цыя

(лац. exaltatio)

1) крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць;

2) фізіял. узрастанне амплітуды біяэлектрычных патэнцыялаў пад уплывам якіх-н. уздзеянняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзальта́цыя

(лац. exaltatio)

крайне ўзбуджаны стан, хваравітая ўзбуджанасць.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

экзальта́ция экзальта́цыя, -цыі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

exultation [ˌegzʌlˈteɪʃn] n. fml вялі́кая ра́дасць; экзальта́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)