эква́тар

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. эква́тар
Р. эква́тара
Д. эква́тару
В. эква́тар
Т. эква́тарам
М. эква́тары

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эква́тар, -а, м.

Уяўная лінія, якая падзяляе зямны шар на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

|| прым. экватарыя́льны, -ая, -ае.

Э. пояс.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эква́тар м., геогр., астр. эква́тор;

магні́тны э. — магни́тный эква́тор;

нябе́сны э. — небе́сный эква́тор

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

эква́тар, ‑а, м.

Уяўная лінія, якая праходзіць вакол зямнога шэра на роўнай адлегласці ад абодвух полюсаў і падзяляе зямны шар (ці нябесную сферу) на Паўночнае і Паўднёвае паўшар’і. Грае май, Пояс сонечны выткаўшы За экватар даўжэй. Калачынскі. // Прылеглая да гэтай лініі мясцовасць.

•••

Магнітны экватар — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю.

Нябесны экватар — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і, усе кропкі якога адыходзяць ад полюсаў свету на 90°.

[Лац. aequator ад aequus — роўны.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

экватар

т. 18, кн. 1, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эква́тар м. геагр. Äqutor m -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

эква́тар

(лац. aequator = які выраўноўвае)

уяўная лінія, якая дзеліць зямны шар на два паўшар’і — паўночнае і паўднёвае, а таксама прылеглая да гэтай лініі мясцовасць;

магнітны э. — лінія, якая злучае ўсе пункты Зямлі, дзе нахіленне роўна нулю;

нябесны э. — вялікі круг нябеснай сферы, які падзяляе яе на два паўшар’і.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Магнітны экватар 6/522

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Экватар геаграфічны 11/418—419

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Экватар нябесны 7/549 (іл.); 11/419

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)