Эверэ́ст

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Эверэ́ст
Р. Эверэ́ста
Д. Эверэ́сту
В. Эверэ́ст
Т. Эверэ́стам
М. Эверэ́сце

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Эверэст

т. 18, кн. 1, с. 42

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Эверэ́ст м. Mount Everest [maʊnt ´evərəst] m -s i -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Эвере́ст (Джомолу́нгма) гора Эверэ́ст, -та м. (Джамалу́нгма, -мы ж.).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Джамалу́нгма ж. гл. Эверэст

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Everest ~u

м. Эверэст

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Mount [maʊnt] n. гара́ (ужываецца толькі як частка тапоніма);

Mount Everest гара́ Эверэ́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ДЖАМАЛУ́НГМА, Эверэст, Сагарматха,

самая высокая вяршыня на Зямлі, у Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8848 м. Складзена з гнейсаў, крышт. вапнякоў і сланцаў. Мае форму піраміды са стромкімі схіламі. Ледавікі. Упершыню дасягнута 29.5.1953 шэрпам Н.Тэнцынгам і новазеландцам Э.Хілары, сярод жанчын — японкай Ю.Табей (1976). Часткова ўваходзіць у склад нац. парку Сагарматха (Непал).

Джамалунгма (Эверэст). З карціны М.К.Рэрыха.

т. 6, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІ́КІЯ ГІМАЛА́І,

самая высокая частка Гімалаяў

[да 8848 м, г. Джамалунгма (Эверэст)],

якая цягнецца ўздоўж іх восевай зоны. Складзены пераважна з крышт. парод і сланцаў. Характэрны альпійскі рэльеф. Снежнікі, ледавікі.

т. 4, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Mt (пісьмовае скар. ад Mountain) (асабліва на геаграфічных картах) гара́;

Mt Everest гара́ Эверэ́ст;

Rocky Mts Скалі́стыя го́ры

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)