Сагарматха, самая высокая вяршыня на Зямлі, у Вял. Гімалаях, на мяжы Непала і Кітая. Выш. 8848 м. Складзена з гнейсаў, крышт. вапнякоў і сланцаў. Мае форму піраміды са стромкімі схіламі. Ледавікі. Упершыню дасягнута 29.5.1953 шэрпам Н.Тэнцынгам і новазеландцам Э.Хілары, сярод жанчын — японкай Ю.Табей (1976). Часткова ўваходзіць у склад нац. парку Сагарматха (Непал).