шэ́сцьдзесят

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. шэ́сцьдзесят
Р. шасцідзесяці́
Д. шасцідзесяці́
В. шэ́сцьдзесят
Т. шасцюдзесяццю́
М. шасцідзесяці́

Іншыя варыянты: шэсцьдзяся́т.

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

шэсцьдзеся́т, шасцідзесяці, Т шасцюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 60. Шэсцьдзесят памножыць на тры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 60. Шэсцьдзесят гадоў таму назад прыстаў Талаш у прымы да Насці Балыгі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шэсцьдзяся́т

лічэбнік, колькасны

мн.
-
Н. шэсцьдзяся́т
Р. шасцідзесяці́
Д. шасцідзесяці́
В. шэсцьдзяся́т
Т. шасцюдзесяццю́
М. шасцідзесяці́

Іншыя варыянты: шэ́сцьдзесят.

Крыніцы: krapivabr2012, prym2009.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

séchzig num шэ́сцьдзесят

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

шасцідзесяціго́ддзе, ‑я, н.

1. Прамежак часу, тэрмін у шэсцьдзесят гадоў.

2. Гадавіна чаго‑н., што адбылося, пачалося шэсцьдзесят год назад. Адзначаць шасцідзесяцігоддзе з дня нараджэння.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шасцідзесяцігадо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які працягваецца шэсцьдзесят год. Шасцідзесяцігадовы перыяд. // Узростам у шэсцьдзесят гадоў. Шасцідзесяцігадовая жанчына.

2. Які мае адносіны да шасцідзесяцігоддзя (у 2 знач.). Шасцідзесяцігадовы юбілей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sześćdziesiąt

шэсцьдзесят

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

шасцідзеся́ты, ‑ая, ‑ае.

Ліч. парадк. да шэсцьдзесят. Шасцідзесятыя гады. □ Вясной [Шахрай] пераконваў усіх, што яму пайшоў ужо шасцідзесяты. А цяпер, у верасні, пачаў даводзіць, што мае шэсцьдзесят з гакам. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

АБРАМЯ́Н Харэн Бабкенавіч (н. 1.4.1930),

армянскі акцёр і рэжысёр. Нар. арт. Арменіі (1969), нар. арт. СССР (1980). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр. ін-т (1951). Артыст, рэжысёр, у 1980—85 гал. рэжысёр Дзярж. акад. т-ра імя Г.​Сундукяна. Сярод роляў: Арам («Шэсцьдзесят гадоў і тры гадзіны» А.​Араксманяна), Пэпо («Пэпо» Сундукяна), Атэла («Атэла» У.​Шэкспіра) і інш. Пастаноўкі: «Аджы Пайлак» Г.​Тэр-Грыгарана (1973), «Ацван» паводле Н.​Зарана (1980). Здымаецца ў кіно. Дзярж. прэмія Арменіі 1979. Дзярж. прэмія СССР 1981.

т. 1, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫКАВА́НІ Сімон Іванавіч (9.1.1903, с. Наэсакава Мартвілскага р-на, Грузія — 24.4.1966),

грузінскі паэт. Вучыўся ў Тбіліскім ун-це (1923—25). Друкаваўся з 1924. Першы зб. «Думы на беразе Куры» (1925). У зб. «Перамога» (1942), ліра-эпічнай паэме «Песня пра Давіда Гурамішвілі» (1942—46), цыклах вершаў «На польскай дарозе», «Кветкі за Одэрам» (абодва 1953) тэма сувязі часоў, інтэрнац. дружбы і салідарнасці. Аўтар зб-каў «Калхідскія вечары» (1933), «Новыя дзённікі» (1953), «Шэсцьдзесят вершаў» (1963), аўтабіягр. хронікі «Я з дому выйшаў на дарогі радзімы» (1941), ліра-эпічнага цыкла «Гянджынскі сшытак» (1964—65). Дзярж. прэмія СССР 1947. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі В.​Жуковіч, М.​Маляўка.

Тв.:

Рус. пер. — Избр. лирика. М., 1969;

Звенящий родник. М., 1970;

Лирика. М., 1973.

т. 17, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)